Знайсці
01.12.2023 / 15:503РусŁacБел

Маці Маргарыты Ворыхавай далі 15 сутак

Інэсу Ворыхаву, маці дарадцы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве, затрымалі ўчора ў Наваполацку.

Інэса Ворыхава. Фота: архіў Маргарыты Ворыхавай

Сёння стала вядома, што ёй далі 15 сутак. Пра гэта паведаміў міліцэйскі канал. У допісах лукашысцкіх каналаў пагражаюць жанчыне крымінальнай справай, калі «яна не зразумее».

Інэсу Ворыхаву затрымалі раніцай у чацвер. Яе забралі на допыт з працы, пратрымалі там чатыры гадзіны і не адпусцілі.

«У яе дагэтуль не было ні затрыманняў, ні папярэджванняў, ні размоў з органамі. Пасля навін пра Каардынацыйную раду мы з ёй чакалі, што да яе прыйдуць, але ад гэтага чакання і гатоўнасці лягчэй не становіцца. Мне вельмі шкада, што ёй даводзіцца праходзіць праз усе гэтыя выклікі за мяне. І агулам за тое, што рэжым выкарыстоўвае родных як сродак рэпрэсій», — пракаментавала Маргарыта Ворыхава арышт маці.

Маргарыта з'ехала з Беларусі летам 2021 года падчас масавых рэпрэсій у бок недзяржаўных арганізацый і атак на лідараў НДА. Тады дзяўчына, як і цяпер, была прэзідэнткай Беларускага моладзевага нацыянальнага савета РАДА. З 6 жніўня 2023 года Ворыхава працуе дарадцай Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве.

Чытайце таксама:

«Ад чакання і гатоўнасці лягчэй не становіцца». Дарадца Ціханоўскай — пра затрыманне маці

Затрымалі маці дарадцы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыты Ворыхавай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
18
0
Ёсік/адказаць/
01.12.2023
А вырак які? Што маці дзяўчыны, якая не згодная з лукашэнкаўскім кіраваньнем да скону? Пацукі, ну пацукі. Судьдзя, вось што ў цябе на сэрцы апасьля гэтага зьняволеньня кабеты?
0
Алек. Ру/адказаць/
01.12.2023
Ёсік, на сэрцы у́ беларускіх "суддзяу́" сіняпалы сіпач І у́весь ягоны табар
0
тутэйшы /адказаць/
01.12.2023
Калі чалавек атрымлівае пасаду суддзі, так ён ужо сам прымае тое, што ён будзе здзеквацца і займацца карупцыяй, бо Лукашэнка яго прызначае, таму я так мяркую, што ім падабаецца тое, што яны робяць ў гэткім напрамку. Што ім перашкаджае адмовіцца ад пасады?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера