Знайсці
19.11.2023 / 11:2812РусŁacБел

«Нават такія сівыя бабры патрапляюць у пастку». Алег Аксёнаў патлумачыў, як яго развёў КДБ

18 лістапада ў дзяржаўных СМІ выйшаў новы прапагандысцкі фільмік. У ім гаворыцца, што лукашэнкаўскія спецслужбы год разводзілі і выкарыстоўвалі актывіста Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алега Аксёнава. У каментары «Медыязоне» ён патлумачыў, як так адбылося. 

Алег Аксёнаў. Фота: Яўген Глушкоў / MSPRING

Як з'явіўся КДБіст «Андрэй»

— Гэта пачалося пасля аднаго мерапрыемства, дзе я пазнаёміўся з дэпутатам Еўразвязу, які сапраўды з'яўляецца чальцом камісіі па бяспецы. Але хтосьці скарыстаўся нашымі размовамі. Пасля гэтага ад «яго» імя выйшлі на сувязь, прапанавалі працу. Я ўвесь час лічыў, што гэта сапраўды так.

Гэта было напрыканцы мінулага года, падчас семінара. Ён [супрацоўнік КДБ] прадставіўся «Андрэй» (суразмоўцы камунікавалі праз тэлеграм — МЗ). Усё знікла адразу пасля таго, як адбылася гэта фіяска на сённяшнім семінары. Ён прадстаўляўся, што знаходзіцца ў еўразвязаўскім офісе па-за межамі і ў нейкай камісіі, офіс якой знаходзіцца ў Лондане.

Што патрэбна было рабіць

— Праца, як мне гэта было прадстаўлена, — тэставыя заданні для таго, каб стаць супрацоўнікам аналітычнага аддзела бяспекі Еўразвязу.

[Працай] была прысутнасць на мерапрыемствах. Уся гэта інфармацыя, насамрэч, не вартая нічога, таму што яна была ў адкрытым доступе. Мяне запытвалі ўвесь час пра фінансавы складнік. Але ж, паколькі я не з’яўляўся арганізатарам мерапрыемстваў, ніякай інфармацыі ў гэтым плане не было. Таму я проста пазначаў, што прайшло мерапрыемства, прысутнічалі столькі чалавек.

Чатыры справаздачы (столькі, па словах Аксёнава, ён выканаў для КДБ — МЗ) — чатыры мерапрыемствы, на якіх я прысутнічаў. Гэта былі ўмоўныя спісы [удзельнікаў] — тыя ж, якія былі сфатаграфаваныя і паказаны падчас гэтага кіно.

Грошы, дыктафон і «бывае»

— [У сюжэце на ОНТ] хлусні вельмі шмат. Наконт дыктафона — гэтага не было. 

Скажам там, сёння гэбістаў Беларусі можна павіншаваць з поспехам.

[Пра рахунак, з якога пераводзілі грошы]. А вось гэта тое пытанне, якое заўтра будзе абмяркоўвацца з польскім бокам. Гэта сапраўды сур’ёзная рэч, сапраўды такі чалавек існуе, калі ёсць рахунак.

У «17 мгновений Весны» была такая фраза: «Воздух свободы сыграл с Плейшнером злую шутку». Прыкладна тое ж самае адбылося. Шчыра кажучы, я вельмі ўдзячны ўсім, хто быў у аўдыторыі, акрамя аднаго сябра. Усе астатнія ўспрынялі гэта так, што бываюць хібы.

Сённяшні семінар па бяспецы быў сапраўдны актуальны. Такія семінары патрэбныя: таму што, бачыце, нават такія сівыя бабры патрапляюць у пастку.

Хто такі Аксёнаў 

Да пераезду ў Варшаву Аксёнаў быў каардынатарам аргкамітэта партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» па Магілеўскай вобласці. Сілавікі затрымлівалі яго ў маі і кастрычніку 2021 года. У кастрычніку актывіста арыштавалі на 10 сутак з-за рэпоста публікацыі TUT.by. У 2019 годзе Аксёнаў вылучаўся ў дэпутаты па Магілеўска-Ленінскім выбарчым участку ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі. У 2013 годзе КДБ выклікаў яго на прафілактычную гутарку і вынес папярэджанне за «дзейнасці ад незарэгістраванай партыі». Тады актывіст напісаў у камітэт скаргу, патрабуючы адмяніць папярэджанне, а гутарку прызнаць незаконнай.

Чытайце таксама:

Афіцэр КДБ уключыўся ў жывы эфір семінара па бяспецы ў Беларускім моладзевым хабе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
70
Ха-ха
13
Ого
5
Сумна
11
Абуральна
9
19.11.2023
Сітуацыя непрыемная, але ж лічу сапраўды страшэннага нічога не адбылося. КДБ спрабавала кагосці завербаваць, але ўступіла ў кучу, так як не атрымлівала ніякой карыснай інфармацыі. Быў бы чалавек патрэбен - не злівала б. Проста зрабілі танны піяр, нічога разумнейшага не прыдумалі. Тут у каментарах вас хучэй за ўсё лайном закідаюць - але асабіста ад мяне вам, Алег, словы падтрымкі. Усё праходзіць - і гэта таксама.
0
Сярожа/адказаць/
20.11.2023
Сколько Аксенов положил себе в карман за "организацию мероприятия" ?
1
Рускі мір у Яўропе/адказаць/
21.11.2023
ром, ром,
Ніхто не называе беларускі народ "опозіціей" акрамя лукашыстаў

Набяжала тут са знакам якасці. А можня на чалавечай?

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031