Знайсці
09.11.2023 / 09:137РусŁacБел

Данілаў: Украіна мае шалёныя поспехі на Крымскім напрамку

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны выказаў упэўненасць, што будуць яшчэ прыемныя навіны з Крыма.

На гэтым фота губернатар анексаванага Севастопаля Міхаіл Разважаеў 13 верасня 2023 года размаўляе па мабільным тэлефоне, у той час як дым і полымя падымаюцца ад ахопленай агнём Севастопальскай суднаверфі ў Крыме. Фота: тэлеграм-канал Міхаіла Разважаева via AP

Украіна мае велізарныя дасягненні знішчэння вайсковых рэсурсаў расіянаў у акупаваным Крыме. Пра гэта заявіў у эфіры тэлемарафона сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў, піша ukrinform.ua.

«Цяпер мы маем шалёныя поспехі на Крымскім кірунку. Мы ўвесь час звяртаем увагу на тое, што тычыцца сушы. Але тое, што тычыцца знішчэння Расійскай Федэрацыі, знішчэння іх актываў на тэрыторыі Крыма і знішчэння Чарнаморскага флоту — гэта велізарныя дасягненні нашай краіны», — сказаў Данілаў.

Ён выказаў упэўненасць, што будуць яшчэ прыемныя навіны па знішчэнні захопнікаў і іх рэсурсаў на Крымскім кірунку.

Чытайце таксама:

Залужны: Вайна зайшла ў тупік. Яна можа зацягнуцца на гады і выматаць украінскую дзяржаву

Пры якіх умовах Украіна вызваліць Крым і што з Данецкам? Меркаванне Сахашчыка

Украінскі Генштаб ускосна пацвердзіў паведамленні аб новым дэсанце на левы бераг Дняпра

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
36
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0
1
Вася/адказаць/
09.11.2023
Данілаў шмат языком плявузгае.
0
Болек/адказаць/
09.11.2023
Marek, пшэпрашам, чы пан ест курдэ?
0
Тузикгрелку/адказаць/
03.12.2023
посмотрим на тебя через полгода, ветеринар
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031