Знайсці
12.11.2023 / 10:318РусŁacБел

Просты ёгуртны пірог родам з турэцкай кухні. Рэцэпт і спосаб прыгатавання

Гэты пірог нагадае вам тварожнік з водарам лімона, але ён лягчэйшы і мае больш свежы і востры смак.

Фота: Getty Images

Гэты рэцэпт турэцкай кухні адаптаваны з кулінарнай кнігі «Міжземнамор’е Клаўдзіі Радэн».

Аўтарка раіць выкарыстоўваць грэцкі ёгурт з суцэльнага малака або іншы густы гатунак, інакш тэкстура не будзе такой крэмавай.

 

Вам спатрэбіцца:

  • 4 вялікія яйкі пакаёвай тэмпературы
  • ½ шклянкі / 100 грамаў цукру
  • 3 лыжкі мукі
  • 1 ⅔ кубка / 400 грамаў натуральнамалочнага грэцкага ёгурту
  • цэдра і выціснуты сок 1 лімона
  • шчопаць солі (па жаданні)

Як гатаваць:

  1. Нагрэйце духоўку да 180 градусаў і вышмаруйце алеем форму дыяметрам 20—22 см.
  2. Міксерам узбівайце яечныя бялкі на сярэдняй або нізкай хуткасці, пакуль сумесь не стане пеністай, 1—2 хвіліны. Павольна пачніце павялічваць хуткасць да сярэдне-высокай. Працягвайце ўзбіваць яечныя бялкі да з’яўлення мяккіх пікаў, каля 3 хвілін. Адкладзіце ўбок.
  3. У асобнай місцы тым жа міксерам змяшайце жаўткі і цукар (венчыкі пасля бялку мыць не трэба). Узбівайце жаўткі на сярэдняй хуткасці, пакуль сумесь не стане вельмі бледнай і лёгкай, каля 3 хвілін. Паменшыце хуткасць да сярэдняй і паступова дадавайце муку, ёгурт, цэдру і сок цытрыны, а таксама соль да поўнага растварэння.
  4. Акуратна змяшайце палову яечных бялкоў з жаўткова-ёгуртавай сумессю. Дадайце бялкі, што засталіся. Цеста мусіць быць раўнамерным, лёгкім і гладкім.
  5. Выкладзіце цеста ў падрыхтаваную форму і разраўнуйце яго. Выпякайце, пакуль верх не стане залаціста-карычневым — ад 40 да 55 хвілін. Дайце пірагу астыць, перш чым яго разразаць.

Дэсерт можна падаваць і цёплым, і халодным. Таксама яго можна ўпрыгожыць ягадамі, размочанымі ў адной-дзвюх шчопцях цукру.

 

Больш рэцэптаў:

Рэцэпт на выхадныя. Тварожны пірог — просты, хуткі, смачны

Рэцэпт на выхадныя. Блін па-фінску

Не толькі чай з лімонам. 7 рэцэптаў гарачых і духмяных восеньскіх напояў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
2
13.11.2023
Pepper X, ja bielarus, a ū bielarusaū padyšachaū nie bylo. Tamu vaš dopis niekarektny.
0
Pepper X/адказаць/
13.11.2023
ja bielarus, я бачыла вашы вочы) хоць вы іх хавалі, а ўсё астатняе хозяйство) наадварот выстаўлялі) яшчэ скажыце, што Беларусь таму белая, што мангола-татарскага іга тут не было... а паглядзіш на 'беларускіх' мухчін (на рысы твару і паводзіны), дык так і не скажаш
0
bum-burum/адказаць/
13.11.2023
A jak Vy zdahadalisia, ja ž tak nadziejna šyfravaŭsia ? :) Nu, tak, u mianie manholskija vočy, burackija navat (što jašče horš)). A jakim im jašče być ? U nas, u burataŭ, u va ŭsich takija vočy, i ja imi hanarusia! A jašče imiem svaim hanarusia - Daržy Cyrendaržyjeŭ ja. Tak i zapisana... I nie chavaŭ ja vočy, nie vydumliajcie, chiba što ad sonca tolki... I хозяйство nie vystaŭliaŭ. Kali tam što vystavilasia, značyć z-pad kantroliu vyjšla, ja nie vinavaty...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера