Знайсці
01.11.2023 / 23:475РусŁacБел

Затрыманыя кіраўнікі адразу некалькіх малаказаводаў

Як стала вядома «Нашай Ніве», сёння былі затрыманы кіраўнікі вядучых дзяржаўных малаказаводаў па ўсёй краіне. Дэталяў вобмаль, але можна меркаваць, што сэнс амаль ідэнтычны ранейшай «цукровай справе» — карупцыя і махінацыі пры продажы малака ў Расію. 

Ілюстрацыйнае фота: Лепельскі малочнакансервавы камбінат. Фота: Lepelka.by

Пра затрыманні кіраўнікоў малаказаводаў «Нашай Ніве» стала вядома ад трох не звязаных між сабой крыніц. 

Мы ведаем пра затрыманні на Лепельскім малочным камбінаце, а таксама ў структурах магілёўскай «Бабушкіной крынкі» — фармальна прыватнага прадпрыемства, дзе абсалютная большасць акцый належыць дзяржаве. 

Адбыліся затрыманні і ў іншых гарадах, але адносна іх мы не маем дакладнай інфармацыі. Пакуль невядомы і сэнс прэтэнзій. 

Імаверна, гаворка ідзе пра абвінавачванні ў адкатах ад дылераў за пастаўкі таннай прадукцыі, як гэта было, напрыклад, у «цукровай справе», па якой затрымлівалі дырэктараў цукровых заводаў.

Там адным з магістральных абвінавачванняў было тое, што пасля стварэння «Беларускай цукровай кампаніі», якая мелася рэалізоўваць цукар, яе кіраўніцтва выбірала контрагентаў па карупцыйных схемах, а ўзяць тавар без адкату нібыта было немагчыма.

Што датычыць малака, то Беларусь вырабляе ў разы больш малака, чым спажывае ўнутраны рынак. Асноўныя гульцы на рынку перапрацоўкі малака — дзяржаўныя заводы. Сваю прадукцыю яны прадаюць у асноўным на расійскі рынак.

Справа рэалізацыі дзяржаўнай прадукцыі на знешнія рынкі амаль ва ўсіх сферах традыцыйна непразрыстая. У некаторых выпадках рэжым прэміруе патрэбных людзей за лаяльнасць магчымасцю браць на заводах танную прадукцыю і прадаваць яе дорага за мяжу. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
39
Панылы сорам
25
Ха-ха
74
Ого
39
Сумна
35
Абуральна
82
0
Бекон/адказаць/
02.11.2023
Як і прагназавалася, сістэма паглынае ўсё больш шырокае кола людзей. Спачатку забіралі самых лепшых, а цяпер ужо грабуць абы-каго. Але на фоне тых, хто ўжо даўно сядзіць яны асабліва не цікавы.
0
Jahor/адказаць/
02.11.2023
А хто з Расіяй гандлюе без "адкатаў" і хабараў? Здаецца ніхто
2
Імя ім легіён/адказаць/
02.11.2023
Jahor, Па першае, трэ абраць вызначэньне тым, хто гандлюючы з падсанкцыённае краінай фінансуя массавыя забойствы бяззбройных мірных жыхарох, катаваньні і сэксуадьны гвалт непаўналентніх і немаўлят, наупрост вайну. І, калі аніхто беў адкатаў, то бок кожны зь гэтага боку, то і ўсе зь пазначанага боку, хто бярэ удзел. Маўляў, ён жа не непасьрэдна тамака зброю ужываўшы. Але дзетак жа карміць трэ. І вось гэтыя дырэктары, той Мірны чамусьці зь амерыканскім пашпартам, але выхоўваючы дзетак на новае гарматавае мяса на будучыню і фінансуючы працяг злачынствы суппацьтчалавецтва цяперака, ўсе яны саўдзельнікі пры маўклівае дапамозе асяроддзя.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031