Знайсці
24.10.2023 / 08:477РусŁacБел

Дарадца-пасланнік Шпакоўскі заявіў пра зацікаўленасць Беларусі партамі Крыма

Беларусь зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва з Крымам у сферах прамысловасці, лагістыкі, а таксама турызму. Пра гэта заявіў ТАСС дарадца-пасланнік пасольства Беларусі ў РФ Аляксандр Шпакоўскі падчас Ялцінскага міжнароднага форуму, што праходзіць у Маскве.

Аляксандр Шпакоўскі (трэці справа) і беларускія студэнты — удзельнікі Ялцінскага форуму. Фота: Пасольства Беларусі

«[Нас цікавіць] стварэнне сумесных вытворчасцяў і лагістыка, курортны патэнцыял Крыма. <…> Беларусы ніколі не забывалі пра курорты Крыма. Нават цяпер, нягледзячы на напружаную ваенную абстаноўку ў раёне паўвострава, усё роўна людзі наведваюць Крым, людзі купляюць нерухомасць у Крыме», — сказаў ён.

Шпакоўскі адзначыў, што Мінск разглядае Крым як «перспектыўны рэгіён для ўзаемадзеяння».

У сваім дакладзе ў рамках моладзевай сесіі «будучыня ў нашых руках» дыпламат указаў, што Беларусь «істотна інтэнсіфікавала» кантакты з паўвостравам. «Мы вяртаемся да паўнавартаснага супрацоўніцтва», — указаў ён.

«З Крымам мы будзем працаваць гэтак жа як і з іншымі рэгіёнамі Расіі», — падкрэсліў Шпакоўскі, дадаўшы, што з расійскімі рэгіёнамі падтрымліваюцца вельмі цесныя кантакты, а пасол Беларусі Дзмітрый Круты з пачатку 2023 года сустракаўся з кіраўнікамі рэгіёнаў РФ блізу 60 разоў.

Чытайце таксама:

Акупаваная частка Запарожскай вобласці і Мінск вядуць перамовы пра стварэнне трактарнай вытворчасці

Наваспечаны беларускі пасланнік Шпакоўскі правёў першую сустрэчу

Шпакоўскі замяніў Паўла Лёгкага. Таму дасталася пасада другога плана

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
24.10.2023
Welmi cudowny czalawek! En dka miane taksama wialiki autarytet jak i pawazany spadar Salaujej
0
Актуально/адказаць/
24.10.2023
Посоветуете ему в заинтересованности выпуска гробов, для второй недоармии.
0
даведка /адказаць/
25.10.2023
И большая часть из них прикомандирована по линии ГРУ и КГБ.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031