Знайсці
13.10.2023 / 15:222РусŁacБел

Гомельскага журналіста Андрэя Толчына вінавацяць у шкодзе інтарэсам нацыянальнай бяспекі

Журналіста затрымалі два тыдні таму і асудзілі на трое сутак, але на волю ён не выйшаў.

Андрэй Толчын. Фота: БАЖ

Стала вядомай імаверная прычына затрымання ў Гомелі былога журналіста-фрылансера, дэмакратычнага актывіста Андрэя Толчына. Яго абвінавачваюць паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — «Заклікі да дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь», піша БАЖ.

Санкцыі паводле артыкула — да трох гадоў пазбаўлення волі. Калі ж будзе прызнана, што такія дзеянні ўчыненыя з выкарыстаннем СМІ альбо інтэрнэту, то пакаранне можа быць цяжэйшым — да пяці гадоў няволі.

Сілавікі затрымалі 63-гадовага Андрэя Толчына напрыканцы верасня і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. На наступны дзень пасля затрымання ў кватэры, дзе Андрэй жыў з жонкай, правялі ператрус. Следчыя забралі камп’ютарную тэхніку ды іншыя лічбавыя носьбіты. Тлумачылі жонцы, што ператрус ладзіўся нібыта ў межах справы за экстрэмізм.

Неўзабаве пасля ператрусу Толчына перавялі ў СІЗА-3 на вуліцы Кніжнай. 

Андрэй Толчын у дэмакратычным асяродку Гомеля стаў заўважнай асобай яшчэ ў 90-х гадах, калі Беларусь здабывала сваю незалежнасць. Працаваў тады наладчыкам апаратуры на радыёзаводзе «Прамень». Удзельнічаў у незалежным прафсаюзным руху, які выступаў за абарону правоў рабочых. На дэмакратычнай аснове абіраўся дэпутатам Гомельскага гарадскога савета 21-га склікання — гэта акурат той савет, адзін з двух у Беларусі, які ў жніўні 1991 года адкрыта выступіў супраць камуністычнага дзяржаўнага перавароту ў Маскве і вітаў абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

У гарсавеце Андрэй уваходзіў у камісію па сувязях з грамадскасцю і СМІ, працаваў спецыялістам. Ён быў сябрам зліквідаванай цяпер уладамі Аб'яднанай грамадзянскай партыі, працяглы час ачольваў гарадскую арганізацыю гэтай партыі. Апекаваўся дзейнасцю дэмакратычных дабрачынных фондаў. Зведаў таксама і беспрацоўе.

Пасля выбараў 2010 года Толчын у якасці відэааператара супрацоўнічаў з незалежнымі медыярэсурсамі, за што яго шмат разоў штрафавалі і нават адпраўлялі «на суткі» за краты паводле адміністрацыйных пратаколаў. У 2020 годзе Толчына затрымлівалі разам з журналісткай Ларысай Шчыраковай за асвятленне пратэстаў, афіцыйна — за ўдзел у масавых беспарадках.

Чытайце таксама:

Святлана Ціханоўская — Марыне Золатавай: Ты пераможаш і ў гэтым марафоне!

У лістах з-за кратаў палітзняволены журналіст Андрэй Кузнечык расказвае пра тое, як сніць Мінск

«Дачка будзе падаваць прашэнне аб памілаванні, яна і так нацярпелася…» — бацькі зняволенай журналісткі Ксеніі Луцкінай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6
0
Нацыянальная бяспека/адказаць/
13.10.2023
А ўцягванне краiны ў пуцiнскую вайну гэта не нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы?
13.10.2023
Лукашэнаўскі КДБ, губазік, памежнікі, лукашэнаўскага пракуратура і суды, А так сама іншыя чыноўнікі разам з самім лукашэнкаю і ягоных сынкоў - шкода нацыянальным інтарэсам дзяржавы. Усю шкоду можна падлічыць ў выніку страд ад санкцый, ад знішчэння гандлю з Украінай, ад знішчэння колькасці экспарту і станоўчага гандляабароту. Усю шкоду належыць спагнаць асабіста з Лукашэнкі і ягонай радні, а так сама з усіх карнікаў якія выконваюць злачынныя загады вар'ята.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031