Знайсці
12.10.2023 / 15:183РусŁacБел

У Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў завітвалі сілавікі. Выклікалі на «размову», правяралі тэлефоны

Як стала вядома «Нашай Ніве», у Гродзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў учорашняя раніца пачалася з візіту сілавікоў.

Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў. Фота: Яндэкс Панарамы

Па інфармацыі крыніцы, некаторых супрацоўнікаў каледжа выклікалі да кіраўніцтва на размову з сілавікі ў цывільным, бралі на праверку мабільныя тэлефоны, шукалі «няправільныя» падпіскі.

Таксама на «гутарку» выклікалі некаторых студэнтаў каледжа.

Па словах суразмоўцы, інфармацыя пра візіт людзей у пагонах хутка разышлася па ўстанове, таму людзі пачалі тэрмінова вычышчаць тэлефоны, выходзіць з чатаў і адпісвацца ад усяго, што можа выклікаць падазрэнні пры праверцы тэлефона сілавікамі.

Ці былі заведзены нейкія адміністрацыйныя або крымінальныя справы ў дачыненні да супрацоўнікаў і вучняў каледжа — дакладна не вядома.

Чытайце таксама: 

«Выпадак са святаром не адзіны». Журналіст Кулевіч пра тое, як людзей рэпрэсуюць за падпіскі на яго інстаграм

У Гродне дэмантавалі вулічныя паказальнікі з лацінкай. На выхадных турыстаў сустракалі пустыя слупы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
32
0
Студэнт/адказаць/
12.10.2023
НН, ну якія гэта сілавікі? Гэта лукашыцкае гестапа
0
Wirral/адказаць/
12.10.2023
Не "сілавікі", а карнікі, каты, міжнародныя злачынцы, калябаранты, якія здзейсняюць злачынства супраць чалавечнасці па загаду гаўляйтара, манкурта і халопа лукашэнку, здрадніка Беларусі, калябаранта, карупцыянера, вайсковага і міжнароднага злачынца. А так сама якія абслугоўваюць маскавітаў, ліжуць ім боты, дупы і смокчуць уласаўскія анучы.
1
Рэчаіснасьць /адказаць/
12.10.2023
Каб глядзець тэлефон, яго трэба паказаць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031