Знайсці
06.08.2023 / 16:3622РусŁacБел

«Сіла беларускіх жанчын у тым, што ў іх беларускія мужчыны»

Іна Зайцава, вядомая як БЧБ-нявеста, у новым выпуску на канале «Ток» рэзка адказала на заўвагі аб ролі жанчын у пратэстах і дала ацэнку дзейнасці Святланы Ціханоўскай.

Іна Зайцава гатовая паспрачацца з тым, хто лічыць, што жанчыны мала зрабілі падчас пратэстаў 2020 года. Скрын з відэа

Іна Зайцава заўважае, што ў яе вельмі дрэннае стаўленне да тых, хто лічыць, што жаночыя акцыі падчас пратэстаў нічога не далі.

«У мяне вельмі дрэннае стаўленне да людзей, якія нешта маюць супраць кветак і беларускіх жанчын. Асабліва гэта тычыцца людзей, якія яшчэ да 2014 года з'ехалі ва Украіну, са зброяй у руках змагаліся супраць другіх узброеных людзей смела і дзёрзка. Гэта не змяншае іх смеласці і дзёрзкасці.

Але я хачу сказаць, што быць з аўтаматам у руках супраць другога ўзброенага чалавека дае іншае адчуванне ўласнай безабароннасці, чым у сітуацыі, калі ты ў нейкай сукенцы на беларускім мірным маршы. І я яшчэ моцна паспрачаюся, дзе больш трэба мужнасці», — сцвярджае жанчына.

Іна абурылася тым, што з боку такіх мужчын ідзе крытыка Святланы Ціханоўскай за тое, што яна нешта не так зрабіла ці сказала. «Якія вы крутыя са зброяй у руках супраць іншых узброеных людзей. Там усё сумленна: хто мацнейшы», — кажа яна.

Іна з іроніяй адзначае, што сіла беларускіх жанчын — у беларускіх мужчынах: «У нас шмат дастаткова інфантыльных мужчын. І гэта не папрок. Гэта абумоўлена вялікімі стратамі ў час Другой сусветнай вайны. Калі было шмат мужчын страчана. Маці, якія выхоўвалі сваіх сыноў (а гэта рабілі ў асноўным жанчыны), вельмі іх бераглі. І гэта дайшло ў такім скажоным выглядзе.

Мы, выходзячы на пратэсты ў белых сукенках, былі б не супраць, каб ноччу выходзілі беларускія мужчыны. Мы былі не супраць. Проста мы рабілі сваю частку. Мы рабілі сваю частку пратэсту. А мужчыны беларускія сваёй часткі неяк не зрабілі. Магчыма, таму, што ўсе былі занятыя ва Украіне ў 2014-м годзе. Не даехалі. Не склалася. А цяпер апавядаюць, вось каб яны… Я гатовая паспрачацца з усякімі барадатымі, вусатымі з таго боку таксама».

Іна адзначыла, што для яе прыкладам моцнай беларускай жанчыны зʼяўляюцца Марыя Калеснікава і Святлана Ціханоўская.

«Вялізная павага Ціханоўскай. Тое, што яна робіць, крытыкуецца. Я проста ўяўляю ўзровень стрэсу, які яна перажыла. І нагадаю, што яе муж таксама сядзіць у турме. Яна з усіх бакоў была ўвесь гэты час акружаная рызыкай. Усё, што яна робіць, аддаючы гады свайго жыцця нам, беларусам… Ёй вялікая павага і маё захапленне. Дзякуй», — падкрэслівае Іна Зайцава.

Глядзіце цалкам:

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
35
Панылы сорам
11
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
2
Украина це не Европа /адказаць/
06.08.2023
Юстициан Душнилович, Юстициан Душнилович, ну в швейцарии скрутили бы и газом залили и дубинками надавали. В Украине добрее просто. К тому же надо понимать что там анархия а не демократия как в Европе с дубинками и газом по любому поводу. Тут каждый сам себе и судья и президент поэтому все спокойно решается.
0
Пора лечится!/адказаць/
06.08.2023
Максим Дизайнер, где про бар, там уже этот больной макси Дизайнер. брызжет желчью. Человеку реально нужна помощь.
07.08.2023
Маю іншы прыклад жаночага супраціву.... Мой аднакласнік працуе на МТЗ, ужо і нейкі начальнік, нават, цэху... І калі былі забастоўкі пасля 16 жніўня, яго прэвентыўна ў адпачынак адправіла рукаводства яшчэ да выбараў на 2 тыдні, і грошы, нават, адразу пералічылі на картку. А калі ён дазнаўся, што мужыкі выйшлі ў забастоўку 17 жніўня, то жонка яму сказала: каб ты не быў такім "чэсным" (цытата), то мы б даўно імелі б кварціру, а не жылі б ў інтэрнаце, так што і не думай пра забастоўку, табе дзяцей яшчэ у школу трэба сабраць.... Такім чынам, і жанчыны ў Беларусі так сама розныя...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031