Знайсці
19.07.2023 / 20:0229РусŁacБел

«Гэта адна з самых свабодных тэрыторый і адна з самых справядлівых». Спявак Сярога расказаў, чаму вярнуўся ў Беларусь

Спявак Сяргей Пархоменка, больш вядомы пад псеўданімам Сярога, з'явіўся на канале «Беларусь 1» у праграме «Сто пытанняў даросламу». У гэтай перадачы дзеці і падлеткі задаюць даросламу герою розныя пытанні. Сярод зададзеных было і пытанне, чаму ён вярнуўся ў Беларусь.

Сяргей Пархоменка. Скрыншот з відэа

«Мне ёсць з чым параўноўваць, бо я жыў у розных краінах. Вялікае бачыцца на адлегласці.

Я магу сказаць ад сябе, што гэта адна з самых свабодных тэрыторый і адна з самых справядлівых. І адна з тых тэрыторый, дзе я дакладна бачу, што ёсць шанец валодаць сітуацыяй у будучыні. Гэта тэрыторыя, дзе не плююць на магілы продкаў, не апаганьваюць помнікаў, не зносяць мемарыяльныя дошкі. Гэта значыць, гістарычная памяць тут ахоўваецца», — сказаў спявак.

«Я вам растлумачу, чаму гэта важна, — дадаў Сярога. — Усе свае веды чалавек чэрпае толькі з мінулага. Вось чаму па гісторыі наносіцца ўдар, гісторыя падменьваецца. А ў гэтай краіне, на гэтай тэрыторыі я бачу, што гістарычная памяць ахоўваецца. Гэтыя людзі маюць шанец».

Спявак Сярога стаў вядомы не толькі ў Беларусі, але і на ўсёй постсавецкай прасторы ў пачатку нулявых. Ён выконваў такія тагачасныя хіты, як «Чорны бумер», «Каля дома твайго», «King Ring». У 2010-я атрымаў дазвол на жыхарства ва Украіне, дзе доўга жыў і працаваў. Але пасля пачатку пратэстаў у Беларусі стаў на бок рэжыму Лукашэнкі, часта адзначаўся пралукашэнкаўскімі выказваннямі і браў удзел у праўладных мерапрыемствах.

Гаворачы пра Беларусь як пра месца, дзе беражліва ставяцца да гістарычнай памяці і ахоўваюць гістарычныя помнікі, якія б яны ні былі, спявак вельмі скажае рэчаіснасць. Бо толькі за апошнія гады беларускае грамадства даведалася і пра знішчэнне цэлага шэрага пахаванняў удзельнікаў польскага ваеннага і пасляваеннага падполля, і пра знос помніка Ларысы Геніюш у Зэльве, і пра замалёўванне фрэскі «Цуд над Віслай» у касцёле ў Солах на Смаргоншчыне, і пра знішчэнне на гістфаку БДУ пано з выявай Каліноўскага, і пра многія іншыя буйныя і дробныя факты, калі ўлады ў сферы аховы гістарычнай спадчыны паводзяць сябе проста па-варварску, а іх памочнікі з ліку прарасійскіх актывістаў фактычна атрымалі карт-бланш на знішчэнне і цкаванне ўсяго, што ім не падабаецца. 

Урэшце, нават памерлы нядаўна ў зняволенні мастак Алесь Пушкін быў асуджаны на пяць гадоў зняволення ў тым ліку за тое, што намаляваў і выставіў партрэт пасляваеннага змагара з савецкай уладай Аўгена Жыхара.

Чытайце таксама:

Рэпер Сярога наведаў Мінскае сувораўскае вучылішча і пахваліў СССР

Саша і Сярога: чаму рэпер Пархоменка фанацее ад Лукашэнкі? ВІДЭА

Рэпер Сярога назваў Сталіна «вялікім гуманістам»

Рэпер Сярога: Лукашэнка — захавальнік балансу. У Беларусі — чыста, спакойна, пануе мір, там шмат людзей са шчаслівымі тварамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
44
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
50
0
сц...ый бумер/адказаць/
20.07.2023
Mafkees ,тянет блевануть на него...
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
20.07.2023
Спявак Сярога стаў вядомы не толькі ў Беларусі, але і на ўсёй постсавецкай прасторы ў пачатку нулявых. Ён выконваў такія тагачасныя хіты, як «Чорны бумер»

якімі катавалі потым палітзняволеных?

ведаеце што... можа я плюну 3 разы цераз левае плячо і перахрышчуся? але ўсё больш заўважаю, як шанцуе мне хаця б на момант цішыні...

спытаеце, што?
бо чула, як... незадоўга да нападу на Украіну ў Кіеве забаранілі ў маршрутках расейскі шансон...
у нас, зразумела, ніхто не забараняў і не збіраецца забараняць... але

заўважыла, што расейскай папсы ў маршрутках стала менш ці
слухаюць яны яе ўжо не так громка
1
пацан з раена/адказаць/
22.07.2023
малаток!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031