Знайсці
17.06.2023 / 09:57РусŁacБел

Заявамі аб перадачы ядзернай зброі Пуцін замацоўвае вайсковы кантроль РФ над Беларуссю — ISW

Вайсковыя аналітыкі Інстытута вывучэння вайны (ISW) мяркуюць, што заявы Крамля аб перадачы ядзерных боегаловак ёсць замацаваннем фактычнага вайсковага кантролю Расіі над Беларуссю.

Фота: Contributor Getty Images

У аглядзе адзначаюць, што Крэмль заявіў, што Расія пачала перадачу тактычных ядзерных боегаловак (пад расійскім кантролем) Беларусі ў адпаведнасці з раней абвешчанымі планамі.

Паводле папярэдняй ацэнкі ISW, разгортванне расійскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі — гэта частка працяглых намаганняў, накіраваных на замацаванне фактычнага вайсковага кантролю Расіі над Беларуссю, і малаімаверна, што гэта будзе азначаць нейкую расійскую эскалацыю.

Учора Пуцін заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя ў Беларусь.

Чытайце таксама:

Дзярждэп пра ядзерную зброю РФ у Беларусі: Лукашэнка аддае Крамлю ўсё больш кантролю

«Ну што тут за праблема ўзгадніць нанясенне нейкага там удару?» Лукашэнка расказаў расійскай прапагандыстцы пра ядзерную зброю

Літва і Польшча заклікалі НАТА адказаць на размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031