Знайсці
22.05.2024 / 22:317РусŁacБел

Як даведацца, што вы актывавалі тэлеграм-бот? Ці можа бот пісаць, калі вы яго не адкрывалі? Адказваем на пытанні чытачоў

Людзям, якія некалі запускалі бот плана «Перамога» прыйшлі заклікі галасаваць у Каардынацыйную раду. Чытачы пыталіся ў нас, ці можа быць такое, што напісалі тым, хто ніколі не запускаў бот, як абараніцца ад непажаданых ботаў і як зберагчы сябе. Адказваем на пытанні.

Калаж «Нашай Нівы»

Як даведацца, што вы некалі адкрывалі бот плана «Перамога»?

Дакладна — ніяк. Калі вы пачысцілі перапіску з ботам і забыліся пра яго, то ён здолее вам пісаць і праз гады пасля выдалення. Гэтую функцыю немагчыма адключыць і ніяк немагчыма даведацца, ці стартавалі вы той ці іншы бот (гаворка не толькі пра бот «Перамогі»).

Для таго, каб бот заўжды мог вам пісаць, дастаткова адзін раз яго актываваць, нават выпадкова.

@nashaniva Сілавікі апублікавалі базу тых, хто лайкаў розныя інстаграм-каналы. Але ў файл зашыты вірус!!! #беларусь#кибербезопасность#безопасность#безопасностьвсети#кибер#интернет#вирус#траян#нашаніва♬ Paris - 3Hzwave

Ці можа вам пісаць бот, які вы ніколі не адкрывалі?

Не, гэта немагчыма.

Спрошчана гэта працуе так — калі вы націскаеце «Запусціць» (або ўводзіце каманду /Start), вы даеце яму права вам пісаць. Цалкам адклікаць гэтую «падпіску» немагчыма — калі вы не заблакуеце бот, то ён здолее вам пісаць.

Калі вы заблакуеце бот, то гэта таксама небяспечна, то ён будзе ў спіску заблакаваных і пры аглядзе гэта ўбачаць сілавікі.

Рашэнне, якое прапанавалі «Кіберпартызаны» — гэта выдаліць перапіску з ботам, каб ён быў нябачны пры адкрыцці акаўнта. Але гэта не ратуе ад выпадкаў, калі бот піша вам першым.

Я не хачу, каб мне пісалі боты, якія я адкрываў раней. Што рабіць?

Выдаліце акаўнт і стварыце яго нанова (або не перастварайце). Іншых опцыяў няма.

Як абараніцца ад такіх пагрозаў агулам?

На 100% — ніяк. Насамрэч калі вы перадаеце кудысьці свае звесткі (нейкай праграме, боту ці сэрвісу), то з імі можа тэарэтычна здарыцца ўсё, што заўгодна.

Важна проста быць асцярожнымі з тым, куды вы перадаеце звесткі, асабліва калі гэта можа каштаваць вам свабоды або стварыць праблемы. Перад тым, як перадаць некуды звесткі, спыніцеся і абдумайце магчымыя рызыкі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Telegram і не толькі — як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд

Як пачысціць тэлеграм-боты, каб не засталося ніякіх слядоў ВІДЭА

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
2
0
"самы бяспечны"/адказаць/
23.05.2024
Выехаў на хлуслівым маркетынгу і не збіраецца фіксіць. А навошта, хамячкі ж карыстаюцца
0
30 год/адказаць/
23.05.2024
А план "Перамогі" ўсё такі ж самы: : "А мы падзём на Сівір..." Паслухайце, няма на сённяшні дзень беларускіх палітыкаў - ёстць асобы якія спрабуюць ад імя беларусаў несьці бязглуздзіцу і галоўнае не адказваць за наступствы.
23.05.2024
Альтэрнатыва?, у дапамогу
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930