Знайсці
22.05.2024 / 21:166РусŁacБел

Суд ва Украіне даў 15 гадоў турмы беларусу-вагнераўцу, які наводзіў расейцаў на энергетычную інфраструктуру

Суд ва Украіне прысудзіў да 15 гадоў турэмнага зняволення беларуса, які спачатку ў складзе ПВК «Вагнер» браў удзел у штурме Бахмута, а пасля па заданні расійскай разведкі рыхтаваў удары па ўкраінскай энергетычнай інфраструктуры, паведамілі ў прэс-службе СБУ.

Затрыманне беларуса-дыверсанта ў студзені 2024 года. Фота: СБУ

Паводле інфармацыі СБУ, беларус быў затрыманы ў студзені 2024 года ў Ровенскай вобласці, калі спрабаваў замацаваць GPS-трэкеры на апорах ліній электраперадачы, якія сілкуюць Кіеўскую агламерацыю. Па сігналах ад гэтых маячкоў расійскія войскі хацелі нанесці прыцэльны ўдар па энергааб'ектах.

У СБУ заявілі, што мужчына выконваў заданне расійскай вайсковай разведкі.

Падчас следства было ўстаноўлена, што беларус з 2014 па 2017 год ваяваў на баку самаабвешчаных «ЛНР» і «ДНР». Пасля поўнамаштабнага ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну ён уступіў у ПВК «Вагнер», у шэрагах якой сярод іншага штурмаваў Бахмут.

Пасля таго ён вярнуўся ў Беларусь, дзе атрымаў новае заданне ад свайго куратара з вайсковай разведкі Расіі, а пасля быў перапраўлены ва Украіну для арганізацыі дыверсій.

Судзілі мужчыну паводле арт. 133 КК (дыверсія) і ч. 1 арт. 258-3 КК (удзел у тэрарыстычнай групе або тэрарыстычнай арганізацыі). У выніку яго прысудзілі да 15 гадоў турэмнага зняволення з канфіскацыяй маёмасці. 

@nashanivanews Беларус, які ваяваў на баку Расіі, загінуў пад Харкавам #лида#нашаніва#беларусь#харьков#войнавукраіне#белорусы#всрб♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

Чытайце таксама:

СБУ затрымала на гарачым беларуса. Ён рыхтаваў дыверсіі, каб адключыць электраэнергію ў Кіеве

СБУ выкрыла агентурную сетку ФСБ з былых і цяперашніх службовых асоб спецслужбаў Украіны

У Беларусі пасадзілі вагнераўца, які ваяваў за Расію. Гэта восьмая судзімасць хранічнага алкаголіка

Сталі вядомыя падрабязнасці пра загінулага светлагорца, які ваяваў у ПВК «Вагнер»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4
2
Беларус/адказаць/
23.05.2024
Сколько жизней этот человек уничтожил своими действиями? Как-то они пощадили его еще. 
1
Ахахаха/адказаць/
23.05.2024
Типок Вагнерок, на швабре полетишь? 
1
усе паўтараюць, а ці хто ведае/адказаць/
23.05.2024
Кастрат, што за "закон ваеннага часу" такі? Дзе ён прапісаны?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930