Знайсці
22.05.2024 / 22:592ŁacБел

У Беларусі ў разы скарацілася плошча балот і лугоў, затое шырацца лясы

Калі 30 гадоў таму балоты пакрывалі 14,2% тэрыторыі Беларусі, то цяпер толькі 4,2%. Такую інфармацыю паведаміў Дзмітрый Грумо, дырэктар Інстытута эксперыментальнай батанікі Акадэміі навук на прэс-канферэнцыі. Паводле яго слоў, скарачэнне балот стала вынікам меліярацыі, піша Thinktanks.by

Адначасова ў Беларусі рэалізуюцца праекты па аднаўленні тэрыторыі балот. З 2006 года рэалізаваныя 40 такіх праектаў і адноўленая тэрыторыя плошчай у 70 тыс. гектараў. Вопытам аднаўлення парушаных балотных экасістэм беларускія навукоўцы дзеляцца з міжнароднай грамадскасцю.

Усяго ў Беларусі 56% тэрыторыі занятыя натуральнымі прыроднымі экасістэмамі. Самай праблемнай катэгорыяй Дзмітрый Грумо назваў лугі, асабліва пойменныя. Са змяненнем гідралагічнага пласта асяроддзя лугі паступова зарастаюць і змяняюцца лясной зонай. Якімі тэмпамі змяншаецца плошча лугоў, на прэс-канферэнцыі не ўдакладнілі.

Затое ў краіне расце тэрыторыя, пакрытая лясамі — за апошнія 30 гадоў яна павялічылася на 14%. Цяпер лясы займаюць каля 41% плошчы Беларусі. Па запасе ствалавой драўніны на кожнага грамадзяніна краіны мы ў 2,3 разы перавышаем сярэдні сусветны ўзровень.

Кіраўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі прапанаваў пры ахове відавой разнастайнасці арыентавацца на экасістэмны падыход — захаванне ў першую чаргу месцаў пражывання відаў.

Чытайце таксама:

Чаму ў беларускіх лясах стала так шмат кляшчоў? Асноўныя прычыны дзве

Адпачынак на прыродзе. Топ-5 маляўнічых месцаў у Беларусі, дзе варта пабываць гэтай вясной

У Беларусі ёсць дзве ракі, па плыні якіх можна даплысці ў Санкт-Пецярбург і Эстонію. Што за яны? 

Беларускае балота Ельня аказалася куды старэйшым, чым лічылася

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
0
Калматы Вожык/адказаць/
23.05.2024
Беражыце лясы -- яны нам яшчэ спатрэбяцца!
23.05.2024
вот когда катаешся по стране то можешь не верить глазам - выросли не леса, а выросли кучи спиленных деревьев.... Эта новость чистый пропагандиский бред. Все знают что леса осталось на три дня.  вот и запустили эту "новость".......  
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930