Знайсці
18.05.2023 / 22:151РусŁacБел

У чэрвені па ўсёй Беларусі будуць ладзіцца бясплатныя экскурсіі

«Вандруй. Адчуй. Натхняйся» — акцыя пад такой назвай будзе праходзіць па ўсёй Беларусі з 5 па 11 чэрвеня 2023 года. Удзельнічаць будуць музеі, культурныя цэнтры, установы адукацыі, аграсядзібы, турыстычныя комплексы, экалагічныя паркі — агулам каля 800 розных аб’ектаў. Так што выбар сапраўды вялікі, піша Budzma.org.

Палац Храптовічаў у Шчорсах. Фота ілюстрацыйнае

У перыяд акцыі аб’екты па ўсёй Беларусі прапануюць наведвальнікам:

  • бясплатныя экскурсіі і квэсты;
  • дні адчыненых дзвярэй;
  • майстар-класы;
  • дэгустацыі страў нацыянальнай кухні;
  • прэзентацыі паслуг і спецыяльныя прапановы.

Удзельнікі акцыі абяцаюць безліч разнастайных мерапрыемстваў. Вось толькі некаторыя, што падаліся цікавымі і якія варта па магчымасці наведаць

5 чэрвеня «Музей-сядзіба Пружанскі палацык» ладзіць бясплатную экскурсію (г. Пружаны, вул. Савецкая, д. 50);

з 5-га па 10-га чэрвеня Пінскі кафедральны касцёл запрашае на бясплатную экскурсію па былым манастыры францысканцаў (г. Пінск, вул. Леніна, 16);

6-га чэрвеня — бясплатны ўваход у музей і зборная бясплатная экскурсія ў Доме-музеі Марка Шагала з 11.00 да 12.00. А таксама — бясплатны ўваход у музей і зборная бясплатная экскурсія ў Арт-цэнтры Марка Шагала з 14.00 да 15.00;

з 6-га па 9-га чэрвеня «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль» запрашае на бясплатныя экскурсіі;

6-га і 7-га чэрвеня можна наведаць экспазіцыю Паўночнай вежы Гальшанскага замка;

7-га чэрвеня можна бясплатна наведаць экскурсію па палацавым комплексе ў Ружанах (г.п. Ружаны, вул. Урбановіча, 15а) альбо наведаць «Музей беларускага Палесся» (г. Пінск, пл. Леніна, 22).

Арганізатары акцыі — Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызме.

Чытайце таксама:

«Для даносчыкаў чырвоная ануча — калі гід называе Мінск Менскам». Што адбываецца з экскурсаводамі ў Беларусі

Нацбанк запусціў сайт Музея грошай. Там ёсць анлайн-туры

У Беларусі адкрылі палац Булгакаў пасля рэстаўрацыі, якая доўжылася 14 гадоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
18.05.2023
Ni pamoza ! Udaczy !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930