У Талачыне з’явілася памятная дошка ў гонар беларускага мастака Лявона Баразны
У Талачыне на хаце, у якой з 1936-га да 1945-га года жыў знакаміты беларускі мастак Лявон Баразна, з’явілася памятная дошка, піша Budzma.org.
Памятная дошка Лявону Баразне
З’яўленне памятнай дошкі стала магчымам дзякуючы ініцыятыве мясцовага краязнаўцы Змітра Іўчанкі.
Адкрыццё памятнай дошкі Лявону Баразне
Мемарыяльная выстава, у якой прадстаўленыя ў тым ліку працы Лявона Баразны ранейшага перыяду, цяпер праходзіць у Талачынскім краязнаўчым музеі.
Лявон Баразна — беларускі мастак, даследчык дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, актывіст захавання гісторыка-культурнай спадчыны. У жніўні 1972 года быў забіты ў цэнтры Мінска пры нявысветленых абставінах.
Чытайце таксама:
«Усё пайшло на спад гады з тры таму». Пляменнік Аркадзя Куляшова паказаў бацькоўскую хату паэта
У Магілёве адкрылі памятную дошку савецкаму чэкісту-разведчыку