Знайсці
16.05.2023 / 08:5618РусŁacБел

УCУ сцвярджаюць, што знішчаныя амаль 200 тысяч расійскіх вайскоўцаў

Расія ў вайне супраць Украіны ўжо страціла амаль 200 000 вайскоўцаў, 3762 танкі, 3150 артылерыйскіх сістэм і 7348 баявых браніраваных машын. Пра гэта Генштаб УСУ паведамляе ў фэйсбуку.

Фота: Генштаб УСУ

Генштаб УСУ прыводзіць наступныя лічбы:

  • агульныя баявыя страты праціўніка з 24.02.22 па 16.05.23 арыенціровачна склалі:
  • асабовага складу — каля 199 980 (+520 за суткі) чалавек ліквідавана,
  • танкаў — 3762 (+3) адзінак,
  • баявых браніраваных машын — 7348 (+12) адзінак,
  • артылерыйскіх сістэм — 3 150 (+13) адзінак,
  • РСЗА — 562 (+0),
  • сродкаў СПА — 316 (+0),
  • самалётаў — 308 (+0),
  • верталётаў — 294 (+0),
  • БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню — 2732 (+12),
  • крылатых ракет — 973 (+0),
  • караблёў / катараў — 18 (+0)
  • аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў — 6048 (+14),
  • спецыяльнай тэхнікі — 410 (+3).

На пачатку мая Бі-бі-сі і «Медыязона» на аснове адкрытых крыніц устанавілі імёны 21700 расійскіх вайскоўцаў, якія загінулі ва Украіне. Журналісты зазначалі, што спіс можа ўтрымліваць прынамсі ў два разы менш імёнаў загінулых, чым насамрэч пахавана ў Расіі. Да такой высновы журналісты прыйшлі, вывучаючы абстаноўку на могілках у больш чым 65 расійскіх населеных пунктах на працягу апошніх 14 месяцаў.

Такім чынам, паводле найбольш кансерватыўнай ацэнкі, падчас уварвання ва Украіну Расія на пачатак мая 2023 года магла страціць 43 400 чалавек загінулымі.

Агульныя беззваротныя страты Расіі (гэта значыць, колькасць тых, хто выбыў са строю з прычыны ранення або смерці ці прапаў без вестак) могуць складаць прынамсі 195 000 чалавек.

ЗША сцвярджалі, што са снежня 2022 года ва Украіне загінула 20 тысяч расійскіх вайскоўцаў, прычым большасць у Бахмуце.

Сама Расія апошні раз называла лічбы 22 верасня. Тады міністр абароны Сяргей Шайгу казаў, што ва Украіне загінула 5937 расійскіх салдат і афіцэраў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
0
Бада бум/адказаць/
16.05.2023
Valadzimir, съезди на кладбища российских оккупантов и там посмейся. Только из отрытых источников журналисты уже насчитали более 22 тыс уничтоженных рашистов. совок за лет войны в Афганистане потерял меньше.
0
Bobby Fisher /адказаць/
16.05.2023
Захар, в кремле байден всем заправляет? а в россии  славяне живут? надо тебе меньше пить стекломоя, шлавянин. 
0
Valadzimir/адказаць/
16.05.2023
Бада бум, я пасьмяяўся з тых, хто верыць "сцвярджэньням" УСУ.  Ну а хто каго больш забіў - "рашысты" "украшыстаў", ці наадварот, - для мяне абмяркаваньне і высьвятленьне гэтага пытаньня абсалютна дзікунскае і абсалютна не цікавіць, таму што гэтая вайна - злачынства супраць абодвух народаў, - зараз на Украіне забіваюць адзін аднаго простыя хлопцы і мужыкі, якім абсалютна няма чаго дзяліць. Іхнымі жыцьцямі вядуць "разборкі" паміж сабой мразі-алігархі розных краін. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930