Знайсці
07.05.2023 / 22:227РусŁacБел

Генпракуратура збіраецца займацца генацыдам яшчэ 5—7 гадоў

Генпракурор Андрэй Швед расказаў, як ідзе справа з расследаваннем генацыду беларускага народа, учыненага ў часы Вялікай Айчыннай вайны.

Скрын відэа АНТ

Ён паведаміў, што цяпер ідзе праца над праектам закона, які дазволіць праводзіць завочныя суды над нацыстамі.

«Мы дапыталі ўсіх жывых сведак, гэта 17 тысяч чалавек (вязні канцлагераў, тыя, хто быў выгнаны ў рабства ў Германію і іншыя краіны) і іх допыты зафіксавалі», — адзначыў ён у эфіры АНТ.

Швед дадаў, што трэба агледзець усе месцы масавага знішчэння насельніцтва ў часы вайны.

«Я думаю, праз 5—7 гадоў гэта праца будзе скончана», — дадаў ён.

Па словах генпракурора, «устаноўлена больш за 580 лагераў смерці на тэрыторыі БССР».

Швед адзначыў таксама, што па выніках расследавання будзе мяняцца і школьная праграма.

Чытайце таксама:

Генпракурор Швед патлумачыў, навошта яны хочуць судзіць памерлых нацыстаў

На кніжнай выставе ў Мінску дабіўся трыумфу «Генацыд беларускага народа»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
даведка/адказаць/
07.05.2023
Швед твёрдо настроен судить и наказать тех полицаев и карателей белорусского народа, кто доживёт до 120 лет.
0
Antennas/адказаць/
08.05.2023
калі камісія ужо нейкі год займаецца даследваннямі злачынстваў улады нямецкіх нацыянал-сацыялістаў у Беларусі, то цікава колькі камісія будзе займацца раследваннем генацыду беларускага народу які тварыла ўлада расейскіх камуністаў-сацыялістаў з 1918году па 1991? І цікава, што скажа спадар генпракурор на генацыд беларусаў у 2020-2023?
0
Texas whiskey/адказаць/
08.05.2023
Главное чтобы под это дело было хорошее финансирование. Тогда можно эту работу и до 20 лет продолжить.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031