Знайсці
04.05.2023 / 12:286РусŁacБел

Васкрасенскі расказаў, што камісія па вяртанні будзе працаваць ціха і незаўважна. І арыгінальна патлумачыў, што стаіць за словамі Лукашэнкі «паўзком, на каленях» 

На мінулым тыдні адбылося першае пасяджэнне камісіі па вяртанні беларусаў, якія зʼехалі за межы. У эфіры дзяржаўнага тэлебачання Юрый Васкрасенскі распавёў пра цяжкі лёс беларусаў за мяжой і пра тое, чаму аб працы камісіі мала чуваць.

Юрый Васкрасенскі ў эфіры праграмы «ПолитStandUp». Скрын відэа АНТ

У эфіры праграмы АНТ «ПолитStandUp» Юрый Васкрасенскі намаляваў страшную карціну становішча беларусаў за мяжой. 

Прапагандыст упэўнівае гледачоў у тым, што «за мяжой несалодка — сціплы быт, сціплы стол, пастаянная барацьба за выжыванне». А «тамтэйшыя палітычныя эліты і чыноўнікі ствараюць перашкоды тым, хто мае беларускі пашпарт».

Напужаўшы гледачоў грознымі перспектывамі, Васкрасенскі згадаў заклік Лукашэнкі да беларусаў, якія вымушана пакінулі краіну: «Дадому, на каленях, паўзком».

І патлумачыў гэтыя словы на свой лад:

«У гэтым, безумоўна, з'едлівым закліку, своеасаблівым алегарычным вобразе заключаны глыбокі сэнс, клопат, хваляванне, перажыванне аб людзях, якія яшчэ ўчора спакойна жылі ў нашай краіне, расцілі дзяцей і нават часам хадзілі на працу».

Васкрасенскі паскардзіўся таксама на тое, што апазіцыя за мяжой «разгарнула магутную кампанію па дыскрэдытацыі працы камісіі [па вяртанні]». А таму,

прынятае рашэнне ўсю дзейнасць па вяртанні беларусаў весці не публічна. Тонкая, кропкавая, далікатная праца патрабуе ювелірнай цішыні».

Васкрасенскі адзначыў, што «ніхто не гоніцца за колькасцю, у гэтай добрай справе самым важным зʼяўляецца якасць зробленай работы».

Першае пасяджэнне камісіі па вяртанні на чале з генпракурорам Шведам было 28 красавіка. Генпракуратура паведаміла, што ім прайшло больш за 60 заявак.

Як пісала «Трыбуна», камісіі даручылі вырашаць лёс «нядобранадзейных» футбалістаў.

Чытайце яшчэ:

Лёсам «нядобранадзейных» футбалістаў, якіх не дапускаюць да ўдзелу ў чэмпіянаце Беларусі, займаецца камісія па палітычных уцекачах — «Трыбуна»

Дыпламатычныя крыніцы: Васкрасенскі вярзе лухту

Васкрасенскі распавёў, як сустракаўся з Пачобутам дзеля яго вызвалення

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
23
Ха-ха
53
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
11
04.05.2023
mikola, вы першы ? ) 
0
Пошел нахрен/адказаць/
04.05.2023
Иди в одно место, Юрка
0
Ёсік/адказаць/
04.05.2023
Ужо няма магчымасьці з'ездзіць за заходнія межы краіны, таму ўсялякую бздуру нясеш. Юрка, юрка, пудзіла ты, а не прапагандыст.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера