Знайсці
04.05.2023 / 11:0319РусŁacБел

Прапануюць зрабіць «расійскі» квартал? Гродзенцаў запрашаюць да абмеркавання назваў вуліц

На грамадскае абмеркаванне вынесены назвы 11 новых вуліц у Гродне. Паглядзелі, якія назвы прапануюць гараджанам.

Тамбоўская, Калінінградская, Хімкінская

Дзесяць з адзінаццаці новых вуліц будуць знаходзіцца ў мікрараёне індывідуальнай забудовы «Баранавічы-11». Там вуліцы прапануюць назваць у гонар гарадоў-пабрацімаў Гродна. 

Вось іх спіс: Валагодская, завулак Валагодскі, Габалінская, завулак Габалінскі, Калінінградская, Тамбоўская, Туапсінская, Ухцінская, завулак Ухцінскі, Хімкінская. Усе гарады-пабрацімы, за выключэннем аднаго, знаходзяцца на тэрыторыі РФ. Толькі горад Габала знаходзіцца ў Азербайджане.

Адзначым, што ў Гродне ўжо ёсць шэраг вуліц, якія носяць назвы ў гонар гарадоў-пабрацімаў горада (Беластоцкая, Ліможа, Друскеніцкая, Алітуская). Але гэтыя назвы вуліцы атрымлівалі ў розныя часы, ды і самі вуліцы знаходзяцца ў розных частках горада. У выпадку з «Баранавічамі-11» мясцовыя ўлады прапануюць стварыць цэлы квартал, у якім адразу некалькі вуліц будуць названымі ў гонар расійскіх гарадоў.

Свае прапановы па назвах вуліц гарадзенцы могуць накіроўваць на электронную пошту аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага гарвыканкама: [email protected]. Прапановы прымаюцца да 15 мая.

Усходняя або Прытыцкага

Паралельна з гэтым на сайце тэлеканала «Гродна Плюс» ідзе галасаванне па наданні назвы новаму ўчастку кальцавой дарогі ад вуліцы Карскага да мікрараёна Забалаць. Для ўчастка дарогі даўжынёй амаль 4 км прапануюць дзве назвы на выбар:
вуліца Усходняя кальцавая або вуліца Прытыцкага. 

Скрыншот з сайта grodnoplustv.by па стане на 9:00 04.05.2023

Па стане на 9 раніцы 4 мая з невялікім адрывам перамагае Усходняя вуліца. За гэты варыянт прагаласавалі 51,2% удзельнікаў, а за Прытыцкага — 48,8%.

Чытайце таксама: 

У Гродне царскія казармы рэканструююць пад элітнае жытло

На Лідчыне супрацоўнікаў дзяржустаноў прымушаюць адмаўляцца ад карты паляка. Пры адмове пагражаюць звальненнем

У Еўропу без візы і чэргаў на мяжы. Што паглядзець у Гродне і раёне 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
15
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
40
2
Адам Иосифович /адказаць/
04.05.2023
В Праге несколько таких тематических кварталов на окраинах города. Есть главная улица Африканская и вокруг переулки названные в честь африканских государств (Суданский, Эфиопский , Камерунский ...), квартал улиц, названных в честь польских городов, стран и городов бывшего СССР (Литовская, Грузинская, Ереванская, Воронежская, Владивостокская...). Бывает довольно удобно, по названию некоторых улиц можно догадаться, в каком районе примерно находится. 
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
04.05.2023
Дизайнер миня сённи поразил очиредной рас 
чем?
да тем, что первым отписАлся в такой-то теме...
что ранее нехарактерно было для него..
0
Кому что,а шелудивому баньку../адказаць/
06.05.2023
Максим Дизайнер Боже!ты опять за свое—«какой холёсий город маямасква». Это средоточие фашисткой мерзости,от которого столько горя,столько смерти и разрушений—прекрасный город? Куда он деньги даёт?и кому?И за что? А ты точно дизайнер? Тогда где твой анализ—предпроектный и функциональный?Чета не тянешь ты на дизайнера с таким слепым подходом.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера