Знайсці
02.05.2023 / 18:435РусŁacБел

Праваслаўная царква Украіны ўжо ў маі збіраецца зацвердзіць пераход на новаюліянскі каляндар

Пра намер у найбліжэйшы час перайсці з юліянскага на новаюліянскі каляндар (зараз супадае з грыгарянскім) паведаміў кіраўнік ПЦУ мітрапаліт Епіфаній.

Мітрапаліт Епіфаній (крайні справа) разам з кіраўніком Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата мітрапалітам Ануфрыем (крайні злева) з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і ягонай жонкай Аленай 

Усе даты па календары ПЦУ такім чынам зрушацца на 13 дзён. У прыватнасці, Нараджэнне Хрыстова будзе адзначацца цяпер 25 снежня, а не 7 студзеня.

«Ажыццяўленне гэтай рэформы ў першую чаргу дазволіць перайсці на больш дакладны каляндар і пазбегнуць у будучыні паступовага зрушэння нерухомых свят. І хоць на гэтым шляху яшчэ застаюцца некаторыя цяжкасці, аднак перакананы, што з Божай дапамогай мы іх вырашым», — адзначыў мітрапаліт Епіфаній.

Адпаведнае рашэнне можа быць прынята на Архіерэйскім саборы ПЦУ.

Чытайце таксама:

У мітрапаліта Ануфрыя і іншых іерархаў Украінскай праваслаўнай царквы знайшлі расійскія пашпарты

Ва Украіне ідзе гістарычная калядная літургія ў Лаўры. Чаму гэта важна для ўсіх вернікаў

Кіева-Пячэрскую лаўру перарэгістравалі на карысць Праваслаўнай царквы Украіны. Але ёсць нюансы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
24
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4
14
Фарботка/адказаць/
02.05.2023
Так и Вафлентина святым признают.
0
Ян Севярын Бакей/адказаць/
03.05.2023
я думаў-можа . хто ведае дакладна і паправіць- што Канстанцінопальскі Патрыярх ужо гадоў сто як, увёў новаюліянскі каляндар, які бліжэйшыя трыццаць тысяч гадоў супадае з грыгарыянскім, а потым нават становіцца больш блізкім да астранамічнага года.
так што Епіфанію варта было б -нічога не мяняючы матэматычна- перайсьці ўсьлед за Канстанцінопалем, які даваў томас...
1
Казік/адказаць/
03.05.2023
Ян Севярын Бакей, яны і выкарыстоўваюць "новаюліянскі" каляндар. Наогул, адзіная мэта стварэння "новаюліянскага" гэта пазбегнуць імя каталіцкага папы ў назве. Большая дакладнасць на 30000 год гэта несур'ёзна, праз 30 тыс год у нас будзе міжгалактычны каляндар.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930