Знайсці
23.04.2023 / 07:564РусŁacБел

Украінскія сілы высадзіліся на левым беразе Дняпра на Херсоншчыне 

Расійскія ваенкары пішуць, што ўкраінскія сілы занялі пазіцыі на балоцістым левым беразе Дняпра каля Антонаўскага моста.

Украінская армія заняла плацдарм на левым беразе Дняпра насупраць Херсона

Аналітыкі Інстытута вывучэння вайны (ISW) у новай справаздачы заявілі, што расійскія «ваенкары» падалі дастаткова геаграфічна прывязаных відэаматэрыялаў і тэкставых паведамленняў, якія пацвярджаюць, што ўкраінскія сілы занялі пазіцыі на ўсходнім беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці. 

«Геалакацыйныя кадры, апублікаваныя расійскім блогерам 22 красавіка, паказваюць, што ўкраінскія сілы занялі пазіцыі на беразе Дняпра на поўнач ад Алешак (7 км на паўднёвы захад ад Херсона) і прасунуліся да паўночнай ускраіны населенага пункта на трасе Е97, а таксама на захад ад Дачы (10 км на поўдзень ад Херсона).

Гэтыя кадры таксама сведчаць пра тое, што расійскія войскі могуць не кантраляваць астравы на рэках Конка і Чайка, размешчаныя менш чым за паўкіламетра на поўнач ад геалакацыйных пазіцый украінскіх вайскоўцаў каля Антонаўскага моста», — гаворыцца ў справаздачы ISW.

У інстытуце адзначылі, што 20 і 22 красавіка расійскія «ваенкары» сцвярджалі, што ўкраінскія сілы ўтрымліваюць пазіцыі на ўсходнім беразе Херсонскай вобласці ўжо некалькі тыдняў, устанавілі стабільныя лініі забеспячэння да гэтых пазіцый і рэгулярна робяць вылазкі, што паказвае адсутнасць расійскага кантролю над гэтым раёнам.

Акрамя таго, стала вядома, што расійскія захопнікі патрабуюць ад жыхароў левага берага Херсонскай вобласці, якія жывуць уздоўж Дняпра, пакінуць дамы і зʼехаць з рэгіёна. Пра гэта паведаміў «Цэнтр нацыянальнага супраціву». «У Новай Кахоўцы і гарадскім пасёлку Дняпране акупанты паведамілі мясцовым жыхарам, што тыя, хто жыве на першай берагавой лініі Дняпра, павінны тэрмінова пакінуць жыллё».

Па даных ЦНС, вораг размяшчае вайсковую тэхніку ў жылых раёнах гэтых населеных пунктаў.

19 красавіка намесніца міністра абароны Украіна Ганна Маляр заявіла, што «контрнаступленне на ўсходзе ўжо ідзе». «УСУ на сёння не рыхтуюць нешта адно ў нейкім канкрэтным кірунку, а трэба разумець, што УСУ штодня рыхтуюцца да поўнага вызвалення нашых тэрыторый, а не толькі контрнаступлення…», — удакладніла яна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
119
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
7
Сумна
9
Абуральна
6
8
Циркон/адказаць/
24.04.2023
Спасибо за информацию, вылетаем.
0
Белгород/адказаць/
24.04.2023
Циркон, Ждем!;))))
0
Краі/адказаць/
25.04.2023
Дай Божа пабеды Украіне!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031