Знайсці
18.04.2023 / 10:03РусŁacБел

Паўднёвакарэйскі дзявочы гурт устанавіў абсалютны рэкорд па праглядах на Youtube. 30 мільярдаў!

Канал паўднёвакарэйскага поп-гурта Blackpink стаў самым прагляданым на YouTube сярод музычных гуртоў, дзякуючы чаму ён увайшоў у Кнігу рэкордаў Гінэса.

Па стане на 10 красавіка сумарная колькасць праглядаў ролікаў на канале гурта перавысіла 30 млрд. Па гэтым паказчыку Blackpink абышлі спевака Джасціна Бібера. Колькасць падпісчыкаў канала гурта перавышае 86,9 млн чалавек, паведамляе агенцтва «Рэнхап» са спасылкай на кіроўную кампанію групы YG Entertainment.

Blackpink быў сфармаваны ў 2016 годзе, YouTube-канал завялі ў чэрвені таго ж года. Калектыў складаецца з чатырох чалавек: Джысу, Джэні, Розэ і Лісы. Яны траплялі ў Кнігу рэкордаў Гінэса ў агульнай складанасці 21 раз — у прыватнасці, як самы папулярны жаночы гурт на Spotify, а таксама як першы жаночы K-pop гурт, які заняў першае месца ў чартах самых папулярных альбомаў у Вялікабрытаніі і ЗША.

Чытаць таксама:

Колькасць праглядаў Despacito дасягнула 8 мільярдаў. Гэта больш, чым насельніцтва Зямлі

Беларускі гурт, які бліжэй за ўсіх быў да «Грэмі»

Чаму некаторыя тыпы музыкі прымушаюць наш мозг спяваць, а іншыя не

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера