Знайсці
10.04.2023 / 16:482РусŁacБел

Паручальнікаў журналістак Tut.by аштрафавалі на 18500 рублёў кожнага

Паводле прысуду Мінскага гарадскога суда, трое паручальнікаў журналістак Tut.by Вольгі Лойка і Алены Талкачовай мусяць выплаціць дзяржаве па 500 базавых велічынь кожны.

Сёння ў Мінскі гарадскі суд на падставе артыкула 134 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса (парадак накладання грашовага спагнання і звароту закладу ў даход дзяржавы) выклікалі трох паручальнікаў Вольгі Лойка і Алены Талкачовай: дэпутата Валерыя Варанецкага, палітолага Яўгена Прэйгермана і бізнэсмена Аляксандра Швеца.

Усіх траіх аштрафавалі на 500 базавых велічынь (18 500 рублёў) кожнага, згодна з артыкулам 121 КПК (асабістае паручальніцтва). Гэта максімальная сума пакарання, якую прадугледжвае артыкул.

Агулам паручальнікі мусяць выплаціць дзяржаве 55 500 рублёў — больш за 18,5 тысячы даляраў.

Чытайце таксама:

У суд выклікалі людзей, што паручыліся за журналістак Tut.by, якія з'ехалі за мяжу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
30
0
даведка/адказаць/
10.04.2023
Классная бизнес-схема: получи нужные показания на камеру БТ, выпусти, позволь сбежать и ещё денег стряси.
0
Проста жыхар/адказаць/
10.04.2023
О, гэта той самы макееўскі Прайгерман? Калі ён паручальнікам абвінавачаных па справе тутбая стаў, то гэта сапраўды неспадзяванка. А, Варанецкага, падобна, ужо ня будзе ў наступным скліканні "палаткі".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031