Знайсці
15.03.2023 / 13:281РусŁacБел

У Беларусі затрымалі таджыкскага апазіцыйнага актывіста. Яму пагражае дэпартацыя ў Таджыкістан

У Беларусі затрымалі таджыкскага апазіцыйнага актывіста Нізамідзіна Насрыдзінава. Яму пагражае дэпартацыя ў Таджыкістан, паведамляе таджыкская служба «Радыё Свабода» са спасылкай на прадстаўніка беларускай праваабарончай арганізацыі Human Constanta Эніру Браніцкую.

Яго затрымалі 8 студзеня пры перасячэнні мяжы Беларусі на запыт улад Таджыкістана. Цяпер Насрыдзінаў знаходзіцца ў СІЗА ў Гродне. 21 лютага Генеральная пракуратура Беларусі прыняла рашэнне аб экстрадыцыі Насрыдзінава ў Таджыкістан. Нізамідзін Насрыдзінаў абскардзіў гэтае рашэнне ў судзе.

Насрыдзінаў з кастрычніка 2015 года жыве ў Нямеччыне. Улады ФРГ далі яму і членам яго сям'і палітычны прытулак. У 2017 годзе Насрыдзінаў на гадавым сходзе АБСЕ ў Варшаве назваўся сябрам забароненай у Таджыкістане «Групы 24». Адзін з прадстаўнікоў гэтага апазіцыйнага руху заявіў, што Насрыдзінаў не з'яўляецца сябрам «Групы 24» з 2018 года.

Паводле звестак Эніры Браніцкай, у Таджыкістане супраць Насрыдзінава распачата крымінальная справа аб публічных закліках да экстрэмісцкай дзейнасці або апраўданні экстрэмізму (артыкул 307(1) КК). За гэта злачынства ў Таджыкістане прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў.

«Калі распачата крымінальная справа — нам невядома, звестак пра гэта ў нас няма. Падзеі, якія інкрымінуюцца яму, апісваюцца так: з 24 верасня 2016 года да 23 кастрычніка 2016 года Насрыдзінаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку распаўсюдзіў экстрэмісцкія матэрыялы забароненых у краіне «Групы 24» і Партыі ісламскага адраджэння Таджыкістана, а ў першай палове 2017 года запісаў на відэа сваё выказванне супраць прэзідэнта і ўрада Таджыкістана», — распавяла яна.

Паводле яе слоў, пракуратура пры прыняцці рашэння не ўлічвала, што Насрыдзінаў ужо знаходзіцца пад міжнароднай абаронай у Нямеччыне, а ў Таджыкістане яму пагражаюць катаванні і несправядлівы судовы пераслед. Не было прынята пад увагу і тое, што раней сваякоў Насрыдзінава гвалтоўна вярнулі ў Таджыкістан, дзе асудзілі да вялікіх тэрмінаў пазбаўлення волі.

Насрыдзінаў абскардзіў пастанову Генпракуратуры Беларусі. Чакаецца, што ў канцы сакавіка яго заява будзе разгледжана судом Гродзенскай вобласці. Праваабаронцы выказваюць надзею, што гэтым разам судом будзе прынята пад увагу пастанова ўлад Нямеччыны аб наданні Насрыдзінаву палітычнага прытулку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6
15.03.2023
Не депортация а экстрадиция. Это разные понятия.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930