Знайсці
03.03.2023 / 12:3312РусŁacБел

У мабільным дадатку Сбербанка прыбралі беларускую мову

Раней у мабільным дадатку беларуская мова была, але пасля яго абнаўлення знікла. У Сбербанку расказалі, чаму. 

Фота: Гугл-карта

Банк спаслаўся на тое, што ў адпаведнасці з заканадаўствам інтэрфейс і выхадныя дакументы павінны фарміравацца на адной з дзяржаўных моў — беларускай ці рускай.

«Зараз па рашэнні банка ў мабільным дадатку можна выкарыстоўваць толькі рускую мову, магчымасць выбару іншай мовы адсутнічае.

Гэта рашэнне з'яўляецца правам банка, не парушае дзейнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь і абумоўлена высокімі выдаткамі на падтрыманне дадатковых лакалізацый пры малой кліенцкай базе карыстальнікаў беларускага моўнага пакета», — адказалі на электронны зварот у банку. 

Сбербанк — адзін з найбуйнейшых банкаў у Беларусі. Ён уваходзіць у склад міжнароднай групы Сбербанка Расіі. 

У снежні 2009 года ўрад Беларусі і Сбербанк Расіі аб'явілі аб падпісанні пагаднення аб куплі Сбербанкам Расіі 93,27 працэнта акцый БПС-Банк. 

Чытайце таксама: 

Кашалёк Pay спыняе працу ў Беларусі. Якая альтэрнатыва?

Цэны на газ для Беларусі да 2025 года замацавалі пагадненнем

Апублікавалі рэйтынг акцыянерных таварыстваў, па-за канкурэнцыяй банкі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
11
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
90
1
Паляшук/адказаць/
03.03.2023
Пытанне не столькі ў пазіцыі расейскага банка, які жыве паводле акупацыйнага заканадаўства, колькі ў жаданні беларусаў працаваць там ці быць кліентамі гэтага ці яму падобных банкаў, якія, рабуючы народ сваімі адсоткамі па крэдытах, плацяжамі за абслугоўванне, не пакідаюць нават права выбару мовы сэрвісу. І ці здольныя беларусы на байкот рэжыму і калабарантаў увогуле? Як плаціў народ акцызы за цыгарэты і алкаголь, так і плоціць. Гэта той мінімум, які кожны можа эфектыўна рабіць, аздараўляючы сябе ў тым ліку... хаця, аб чым гэта я, "пайду ў магаз, вазьму півасу", пятніца ж.
03.03.2023
ну прынамсі я (а гэта было шчэ да 20) перастала хадзіць да бліжэйшага банкамата, як толькі прыбралі там беларускую (раней была). хаджу ў дальні - там мова ёсць. ён дарэчы і працуе лепш. а той глючыў
0
ведаю/адказаць/
04.03.2023
Паляшук, а яшчэ яны, паскуды, ПДВ на хлеб, малако і інш. плоцяць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930