Знайсці
28.02.2023 / 20:181РусŁacБел

Цэны на газ для Беларусі да 2025 года замацавалі пагадненнем

Сёння міністры энергетыкі Беларусі і Расіі Віктар Каранкевіч і Мікалай Шульгінаў падпісалі пратакол аб унясенні зменаў у міжурадавае пагадненне аб парадку фармавання цэн пры пастаўцы газу ў Беларусь і яго транспартаванні, а таксама пратакол аб унясенні змен у міжурадавае пагадненне аб умовах куплі-продажу акцый і далейшай дзейнасці ААТ «Белтрансгаз». 

Падпісаныя дакументы канчаткова замацоўваюць дамоўленасці Лукашэнкі і Пуціна, дасягнутыя 19 снежня 2022 года, аб захаванні да 31 снежня 2025 года ўмоў пастаўкі прыроднага газу з Расіі ў Беларусь на ўзроўні 2022 года, паведаміла Мінэнерга.

На пачатку мінулага года кошт газу для Беларусі складаў 128 даляраў. Пазней яго пералічылі ў расійскія рублі, аднак невядома, паводле якога курсу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Ёсік/адказаць/
28.02.2023
Гэта для Лукашэнкі ён па 128$, а для прадпрыемстваў звычайных, а не кішэнных, для грамадзян за абагрэў жыльля зусім другі кошт, як для еўрапейцаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031