Знайсці
02.03.2023 / 13:1912РусŁacБел

«Гаюн»: А-50 паляцеў у Расію, магчыма, на рамонт. Гэта той самалёт, які мог быць пашкоджаны падчас дыверсіі

Сёння ў 11:35 самалёт А-50 узляцеў з аэрадрома ў Мачулішчах, паведамляе «Беларускі Гаюн». Гэта той самы расійскі самалёт, які мог атрымаць пашкоджанні падчас дыверсіі ў нядзелю. Паводле «Гаюна», самалёт паляцеў у Расію, магчыма, на рамонт.

Скрыншот відэа прапагандысцкага канала

«Самалёт ДРЛА А-50У ВКС РФ (RF-50608) толькі што перасек мяжу Беларусі з РФ. Паводле папярэдняй інфармацыі, борт накіроўваецца на 325-ы Авіяцыйны рамонтны завод, які знаходзіцца ў Таганрогу. Менавіта ААТ «325 АРЗ» з'яўляецца прадпрыемствам, якое, у тым ліку займаецца рамонтам агрэгатаў самалётаў А-50», — піша «Гаюн».

«Байпол» паведамляў, што беларускія партызаны пашкодзілі самалёт у двух месцах з дапамогай дронаў: адным зарадам быў пашкоджаны ключавы элемент — трохкаардынатная радыёлакацыйная станцыя. Другое пашкоджанне — «у раёне размяшчэння абцякальніка антэны спадарожнікавай радыёлініі, у пярэдняй частцы, паблізу насавога адсека».

Учора, праз тры дні пасля маўчання, дзяржаўныя тэлеканалы паказалі, як самалёт едзе па тэрыторыі аэрадрома. 

Скрыншот відэа БТ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
2
Ха-ха
12
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
24
5
Anatol Starkou/адказаць/
02.03.2023
У тэхніцы ёсць такая тэхналёгія УПРОЧНЕНИЕ (наклёп), і, як варыянт, яе робяць выпульваннем шарыкоў па паверхнасць, і яна становіцца "крапчэй" за до того.

Вось менавіта гэтую тэхналёгію выкарасталі бчб змагары «Байполу» на аэрадроме ў Мачулішчах, каб упрочнить поверхность самолёта российских ВКС шариками.
1
Баюн/адказаць/
02.03.2023
Падбіты не паляцеў бы, вы не разумееце таго, што адбылося. У Расеі быў радар дальняга выяўленьня, які выконваў свае задачы ў захопніцкай вайне супраць Украіны, цяпер яго няма, і свае задачы ён не выконвае. Разумееце ? Гэта вельмі пасьпяховая акцыя беларускіх партызанаў.
1
Anatol Starkou/адказаць/
02.03.2023
"А-50 паляцеў у Расію, магчыма, на рамонт"

Ну які рамонт? Вы тэхнічную характарыстыку самалёта чыталі? Радар працуе выключна на русской водке. А пасля 23 лютага - Дзень Савецкай арміі і Савецкіх радараў русской водки ў Мачулішчах не засталася. Вось і паляцеў А-50 у Расіі на запраўку. 
Вайна вайной, а запраўка па расписанию.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера