Знайсці
13.02.2023 / 17:22РусŁacБел

У Мінску хлопцы здалі на металалом чужое аўто, а грошы патрацілі нечакана

У Мінску трое маладых людзей скралі машыну, здалі яе на металалом, а за атрыманыя грошы купілі плюшавага мядзведзя ды павячэралі ў рэстаране. Пра гэтае здарэнне ў Заводскім раёне сталіцы паведамляе ГУУС Мінскага гарвыканкама.

Фота: ГУУС Мінгарвыканкама / Telegram

У міліцыю звярнуўся ўладальнік аўтамабіля «Жыгулі», які заявіў, што машына знікла з паркінга гандлёвага цэнтра. Паводле мужчыны, аўтамабіль ён не замыкаў, а зламаны ключ захрас у замку запальвання.

Міліцыянты высветлілі, што трое сяброў ва ўзросце ад 18 да 20 гадоў спачатку скралі з машыны набор інструментаў, які здалі ў ламбард за 60 рублёў. Грошы выдаткавалі на алкаголь.

На наступны дзень яны вырашылі адвезці аўтамабіль на металалом. На атрыманыя 250 рублёў хлопцы набылі плюшавага мядзведзя і павячэралі ў рэстаране.

Супраць хлопцаў завялі крымінальную справу паводле артыкула «Крадзеж».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера