Затрымалі супрацоўніцу «Народнай Волі»
Ёй ставяць у віну паведамленні ў тэлеграме.
Настасся Шаркевіч. Фота: укантакце
Сёння на канале ГУБАЗіК выйшла відэа з супрацоўніцай «Народнай Волі» Настассяй Шаркевіч, якая вядзе сацыяльныя сеткі выдання і была менеджаркай па рэкламе. Яна распавядае пра тое, што некалькі разоў выходзіла на пратэсты.
Сілавікі ставяць ёй у віну паведамленні, пакінутыя ў тэлеграме. Але каму належыць той выдалены акаўнт, з відэа не зразумела.
Настасся Шаркевіч некалі працавала на Белтэлерадыёкампаніі, СТВ і тэлеканале «Мір». У яе двое дзяцей. Да яе прыходзілі з вобшукам у кастрычніку 2020 года ў межах праверкі па палітычнай крымінальнай справе.
«Народная воля», дзе дзяўчына працуе цяпер, не прызнаная экстрэмісцкай, а нядаўна быў разблакаваны сайт газеты.
1
6
4
1
0
55
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Памерла Вольга Жураўлёва
 1
Ціханоўская збіраецца здзейсніць «доўгачаканы візіт»
 6
Ізраіль мяняе правілы ўезду для турыстаў
 1
Пяскоў: Падстаў для перамоваў з Украінай няма
 4
Расіянін знайшоў чужы пашпарт і паспрабаваў па ім вылецець з Мінска ў Ерэван. А раптам пашанцуе?
 1
WSJ: Пуцін, імаверна, не аддаваў прамы загад аб забойстве Аляксея Навальнага — пазіцыя амерыканскіх спецслужбаў
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера