Знайсці
03.01.2023 / 11:45РусŁacБел

У Гомелі пачынаецца суд за здымак аэрадрома ў Зябраўцы і «здраду дзяржаве»

Гомельскі абласны суд 3 студзеня пачынае разгляд крымінальнай справы жыхара вёскі Зябраўка Гомельскага раёна Яўгена Глушкова, якога падазраюць у здрадзе дзяржаве (ч. 1 арт. 356) і садзейнічанню экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса), паведамляе «Вясна».

Яўген Глушкоў

Судовы працэс прызначаны весці суддзя Алег Харошка.

32-гадовы Яўген Глушкоў быў затрыманы яшчэ ў жніўні, з таго часу жыхара Гомельскага раёна трымаюць у СІЗА-3.

Ён апошні час жыў у вёсцы Зябраўка Гомельскага раёна. Менавіта каля яе знаходзіцца вайсковы аэрадром, на якім з пачатку вайны размяшчаюцца расійскія вайскоўцы. Адтуль былі зафіксаваныя запускі ракет па ўкраінскай тэрыторыі. Адтуль жа выляталі вайсковыя самалёты.

Яўген скончыў Ветэрынарную акадэмію ў Віцебску, адслужыў у беларускім войску — у Асобнай службе актыўных мерапрыемстваў (АСАМ), спецназе памежных войскаў. Гэта адно з самых непублічных падраздзяленняў беларускага войска. Пасля службы Глушкоў пэўны час жыў ва Украіне (ягоныя бацькі — этнічныя ўкраінцы, даўно жывуць у Беларусі), граў там у музычным гурце. Акрамя гэтага, Глушкоў таксама жыў у Кітаі — у тым ліку падчас пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020 года. З'ехаў з-за кавідных абмежаванняў.

Па інфармацыі некаторых СМІ, пасля таго як у ноч з 10 на 11 жніўня на аэрадроме ў Зябраўцы здарыўся інцыдэнт, пачаліся праверкі мясцовых. У Яўгена ў тэлефоне знайшлі стары здымак аэрадрома, які ён рабіў з дрона. І яшчэ знайшлі кантакты розных украінцаў. Гэтага было дастаткова, каб яго затрымаць.

Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны наўмысна дапамог замежнай дзяржаве ў правядзенні дзейнасці на тэрыторыі Гомельскага і Рэчыцкага раёнаў, загадзя накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

У прыватнасці, збіраў, фіксаваў і аналізаваў інфармацыю разведвальнага характару пра аб'екты ваеннай інфраструктуры і тэхнікі, у тым ліку пра беларускія ваенныя аб'екты. Пасля з выкарыстаннем месенджара Telegram перадаў атрыманую інфармацыю ў чат-бот, кантраляваны замежнай арганізацыяй.

Па артыкуле 356 Крымінальнага кодэкса Глушкову можа пагражаць да 15 гадоў зняволення.

Суд праходзіць у закрытым рэжыме.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
9
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
8
Абуральна
46
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930