Знайсці
03.01.2023 / 11:1311РусŁacБел

Затрымалі і асудзілі дачку Яўгена Лівянта, яго зяця і жонку

Сілавікі затрымалі дачку вядомага рэпетытара Яўгена Лівянта Ганну і яе мужа, калі тыя вярнуліся з Польшчы, паведамляе «Медыязона». 

Дачка Яўгена Лівянта Ганна

Адзін з праўладных тэлеграм-каналаў піша, што Ганна з мужам удзельнічалі ў масавых парушэннях парадку і перакрывалі дарогі ў 2020 годзе.

А ў відэа, апублікаваным каналам, Ганна дадае, што была падпісаная на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы і адпраўляла ім інфармацыю. Яе муж кажа, што пара вярнулася ў Беларусь і была затрыманая.

Пазней «Люстэрка» паведаміла, што затрымалі і жонку Лівянта. Яна знаходзіцца на Акрэсціна.

Пра затрыманне Яўгена Лівянта стала вядома 28 снежня. На відэа педагог казаў, што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў Мінску, блакаваў рух транспарту, а таксама браў удзел у адным з пасяджэнняў Каардынацыйнай рады.

Пазней стала вядома, што Яўгену Лівянту далі 14 сутак, жонцы Юліі Лівянт — 15 сутак, Ганне Лівянт — 14 сутак.

 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
16
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
9
Абуральна
66
03.01.2023
Донкарлеоне, я аднаго ведаю, лезьве пасьпеў зьбяжаць ад абразы Лукашэнкі, але зараз кажа - не магу, так хачу на радзіму, няхай лепей адсяжу. Вось зьбіраецца ў бліжэйшы час прыехаць. Пагляджу, як хутка яго арыштуюць. Мажліва, ёсьць людзі-мазахісты.
03.01.2023
Идиоты. Могли бы всей семьёй получить паспорта Израиля, пока дают ещё, свалить туда и не париться. Но раз выбрали лагерь то пусть сидят, раз такая у них тоска по агрогламуру
0
Мойша Элевіч/адказаць/
03.01.2023
Test, Ізраіль даволі некамфортная і цяжкая краіна, дзе расейскамоўныя - трэці гатунак. Таму сям’ю я разумею. Маглі, як габрэі, іміграваць у Нямеччыну, але і там не факт, што будзеш займацца сваей справай і лавіць кайф. Іншая справа, што былому сябру КР спадзявацца на нешта іншае - дзівацтва. Акурат не чапалі, што габрэй, але Лівянт у кішэню за словам не лез і працягваў ў фб выказвацца
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930