Знайсці
03.01.2023 / 10:43РусŁacБел

Сталі вядомыя дэталі абмену: як Медзведчука і пяцярых камандзіраў «Азова» абмянялі ў Анкары

Турэцкае выданне Hurriyet апублікавала матэрыял з дэталямі аперацыі па абмене абаронцаў «Азоўсталі» і кума Пуціна, прарасійскага палітыка Віктара Медзведчука.

У артыкуле гаворыцца, што абмен адбыўся па ініцыятыве расійскага боку, а самі перамовы праходзілі ў Анкары, пад кіраўніцтвам Нацыянальнай разведвальнай арганізацыі Турцыі.

Сам абмен таксама часткова адбыўся ў Турцыі. У аэрапорт Анкары прыляцелі два самалёты, з Расіі і Украіны. На борце першага былі пяць камандзіраў «Азова», другога — Медзвядчук. Перад абменам прадстаўнікі ўкраінскага боку зайшлі ў расійскі самалёт, а расійскага боку — ва ўкраінскі. Пасля праверкі асоб і стану здароўя адбыўся абмен — «без аніякіх праблем».

Па патрабаванні Расіі камандзіры «Азова» засталіся ў Турцыі. Пра лёс Медзведчука ў артыкуле Hurriyet не паведамляецца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930