Знайсці
10.12.2022 / 18:351РусŁacБел

Пасля ўрачыстага праезду Пуціна па Крымскім мосце там ізноў абмяжоўваюць рух

Аўтамабілі грузападымальнасцю больш за паўтары тоны не будуць дапускацца на Крымскі мост з 0:00 11 снежня, паведамляе прэс-служба Расаўтадара.

Пуцін на Крымскім мосце 5 снежня. Фота: Mikhail Metzel, Sputnik via AP

«Кіроўцам грузавых машын грузападымальнасцю больш за паўтары тоны (у тым ліку аўтамабілям тыпу «Газель», якія рухаюцца як з грузам, так і парожнімі) пры перасячэнні Керчанскага праліва варта выбіраць для праезду альтэрнатыўны наземны аўтадарожны маршрут або карыстацца паромнай пераправай. Названыя аўтатранспартныя сродкі часова не будуць дапускацца для руху па Крымскім мосце», — гаворыцца ў паведамленні.

5 снежня, па паведамленнях СМІ, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін праехаў за рулём па Крымскім мосце. Гэта павінна было прадэманстраваць надзейнасць і гатоўнасць маста, на якім адбыўся выбух якраз пасля дня народзінаў расійскага прэзідэнта.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
20
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Джек Блэк/адказаць/
11.12.2022
ЭТО НЕ ОН!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930