Знайсці
10.12.2022 / 17:4710РусŁacБел

Прэзідэнт Літвы назваў прапанову Беларусі перавозіць украінскае збожжа пасткай

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа ў суботу назваў прапанову Беларусі перавозіць украінскае збожжа праз сваю тэрыторыю пасткай, перадае DELFI. Ён сказаў, што Беларусі не давярае і сама Украіна.

Беларусь на гэтым тыдні паведаміла ААН, што згодная без папярэдніх умоў на транзіт праз яе тэрыторыю ўкраінскага збожжа для наступнага экспарту з партоў у Літве, аднак зноў папрасіла дазволу на экспарт сваіх угнаенняў, якія патрапілі пад санкцыі.

«Я думаю, гэта пастка. Гэта пастка, у якую хочуць прывабіць і паказаць, што вось Захад зноў паводзіць сябе непаслядоўна, не можа дамовіцца аб санкцыях», — сказаў журналістам у суботу Наўседа, каментуючы прапанову Беларусі.

Ён назваў ініцыятыву Мінска «старой песняй, якую мы даўно ўжо чуем», і сказаў, што Беларусі не давярае і сама Украіна. «Як ёй можна давяраць, калі яна дазваляе расіянам рабіць на сваёй тэрыторыі ўсё, што ім хочацца?» — сказаў прэзідэнт Літвы.

Віцэ-міністр замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч на гэтым тыдні абмеркаваў пытанне экспарту ўкраінскага збожжа з генсекам ААН. Амбразевіч «паўтарыў просьбу свайго ўрада дазволіць экспарт беларускіх угнаенняў, якія зараз знаходзяцца пад санкцыямі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
45
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
11.12.2022
[Рэд. выдалена]
2
Лелик/адказаць/
11.12.2022
Свободу политзаключённым!, Обмен политзаключённых на снятие санкций только простимулирут режим взять ещё заложников чтобы решить свои проблемы. 2010 год вас ничему не научил.
0
Свабода/адказаць/
11.12.2022
Лелик, З турмы пішаш? Не? Тады не маеш маральнага права такое пісаць. Людзей трэба вызваляць. Іншая справа, што патрабаваць трэба не толькі вызвалення палітвязняў, але і свабодных выбараў з адстаўкай дыктатара.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930