Знайсці
22.11.2022 / 13:122РусŁacБел

У Расіі палкоўніка Генштаба арыштавалі за хабар у выглядзе пральнай машыны

Палкоўнік Мяртвішчаў запатрабаваў ад ваенкама хабар у выглядзе пральнай машыны не танней за 70 тысяч расійскіх рублёў (каля 1100 даляраў) за праверку восеньскага прызыву, лічыць следства. Той прызнаў сваю віну. Яго змясцілі пад хатні арышт на два месяцы, піша «Коммерсант».

У Маскве 235-ы гарнізонны вайсковы суд адправіў пад хатні арышт на два месяцы адказнага за прызыў на вайсковую службу супрацоўніка Галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генштаба палкоўніка Івана Мяртвішчава.

Як піша выданне, у сувязі з распачатым з лістапада прызывам на тэрміновую службу Мяртвішчаў планаваў праверыць аб'яднаны вайсковы камісарыят, у які ўваходзіць шэраг мікрараёнаў Заходняй адміністрацыйнай акругі Масквы.

За тыдзень да праверкі палкоўнік звязаўся з вайсковым камісарам, паведаміў яму пра будучую праверку, паказаў, што, паводле яго інфармацыі, сітуацыя з наборам прызыўнікоў у ваенкамаце дрэнная, і паабяцаў прычапіцца нават пры наяўнасці нармальнага стану дакументацыі. Мяртвішчаў, па словах крыніцы газеты, таксама адзначыў, што такая сітуацыя негатыўна адаб'ецца на рэпутацыі кіраўніцтва ваенкамата і кар'еры ваенкама, і прапанаваў вырашыць праблемы за кошт куплі для яго пральнай машыны коштам не менш за 70 тыс. рублёў.

Ваенкам у гутарцы з палкоўнікам пагадзіўся, аднак звярнуўся з заявай аб вымаганні ў Дэпартамент вайсковай контрразведкі ФСБ, які ўзяў пад кантроль далейшую размову з Мяртвішчавым аб выбары пральнай машыны. Супрацоўнікі ведамства затрымалі яго пры атрыманні прылады.

Следчы камітэт завёў у дачыненні да Мяртвішчава крымінальную справу па ч. 5 арт. 290 (атрыманне хабару, спалучанае з вымаганнем). Яго даставілі на допыт. Палкоўнік цалкам прызнаў сваю віну.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
9
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
даведка/адказаць/
22.11.2022
Российские полковники из генштаба растут прямо на глазах, переключившись с унитазов на стиральные машины.
22.11.2022
Гэта, пэўна, нешта псіхічнае.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера