Знайсці
17.11.2022 / 15:342РусŁacБел

Мінчанку затрымалі «за пратэсты» з-за фота

Яе сяброўку па маршах схапілі на мяжы пры спробе выехаць з краіны, паведамляе «Зеркала».

У Мінску сілавікі затрымалі 29-гадовую дзяўчыну за ўдзел у пратэстах. Нагодай сталі яе фатаграфіі, дзе яна падчас аднаго з пратэсных маршаў 2020 года стаіць на дарозе з бел-чырвона-белым сцягам. Яна змешчана ў ІЧУ, супраць яе распачалі крымінальную справу па арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

На праўладным тэлеграм-канале заявілі, што пасля затрымання мінчанкі дзве яе сяброўкі, з якімі яна хадзіла на маршы, паспрабавалі з'ехаць з Беларусі. Адной удалося выехаць у Турцыю, але другую 29-гадовую дзяўчыну затрымалі на мяжы з Польшчай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
12
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
17.11.2022
Такое ўражанне, што на гэтай тэрыторыі пад назовам Беларусь на кожнага нармальнага грамадзяніна як мінімум па 3 "сілавікі"... Я ведаю што такое Фэйсбук, ОК, VK ... Пра нейкі Tinder першы раз чую! Дык гэтыя т.з "сілавікі" і туды залезлі! Гэта ж якая арава іудаў вакол нас! І ўсе атрымліваюць добры ганарар, і, пэўна пенсію ў 45 гадоў!
20.11.2022
Калі ў нас пачнецца  партызанскі рух як у паўночнай Ірладыі, гэта будзе нядрэнным спосабам злавіць гэтых сілавікоў у пастку. Бярэш фота дзяўчыны са сцягам (якая насамрэч навогул не з Беларусі), выклікаеш на спатканне, а насамрэч туды прыходзяць партызаны.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера