Знайсці
16.11.2022 / 15:563РусŁacБел

У Мінску будуць судзіць хлопца, які забіў 15 катоў. Ён купляў іх праз інтэрнэт

Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы аб жорсткім абыходжанні з жывёламі, паведамляе прэс-служба ведамства. Паводле матэрыялаў справы, хлопец забіў 15 катоў розных парод і ўзростаў. Ён купляў жывёл праз інтэрнэт.

«Падчас допыту малады чалавек растлумачыць свой учынак не змог. З яго слоў, шматлікія ўдары рукамі і нагамі ён наносіў па розных частках целаў жывёл з-за дрэннага настрою. У адным з выпадкаў фігурант кінуў кацяня аб дрэва ў лесапарку сталіцы. Целы памерлых жывёл ён выкідваў праз балкон ці ў смеццевыя кантэйнеры. Варта адзначыць, што свае злачынныя дзеянні малады чалавек здымаў на камеру мабільнага тэлефона», — распавялі ў Следчым камітэце.

Паводле заключэння стацыянарнай судова-псіхіятрычнай экспертызы, фігурант у момант здзяйснення злачынстваў ўсведамляў фактычны характар і грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў і мог кіраваць імі. 

Па выніках расследавання 22-гадоваму хлопцу выстаўлена абвінавачванне па частках 1 і 2 арт. 339-1 (жорсткае абыходжанне з жывёлай, якое пацягнула яго гібель і калецтва, здзейсненае з хуліганскіх і іншых нізкіх намераў, здзейсненае паўторна).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
19
8
Жыццё даражэй за ўсё/адказаць/
16.11.2022
На Расіі нехта забіў чалавека кувалдай і нікому няма да гэтага справы. Вось калі б так жорстка забіў ката, то напэўна бы яго знайшлі! Шкада і жывёл і чалавека, але як паглядзець, дык ня ўсім.
16.11.2022
Гэта пачвара заслугоувае смяротнага пакарання
0
мясцовы2/адказаць/
16.11.2022
Файны кандыдат на працу ў амон або губопік, ну калі не пашанцуе, то ў расейскую армію.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930