Знайсці
12.11.2022 / 13:3513РусŁacБел

Так выглядае магіла Рамана Бандарэнкі праз два гады пасля яго забойства

31-гадовы жыхар Мінска, былы спецназавец, памёр у шпіталі хуткай дапамогі пасля збіцця лукашыстамі ў двары аднаго з дамоў на Сморгаўскім тракце. 

Вечарам 11 лістапада група лукашыстаў напала на жыхароў жылога комплексу ў квартале між вуліцамі Чарвякова, Кахоўскай і Сморгаўскім трактам у Мінску.

У гэтым квартале склалася моцная супольнасць. Жыхары намалявалі на адной са сцен мурал з «дыджэямі перамен». Лукашысты замалёўвалі мурал рознымі спосабамі 14 разоў, але жыхары яго аднаўлялі. 

Каля 22-й гадзіны 11 лістапада ў двор прыехалі група лукашыстаў у цывільным і масках, пачала зразаць беларускія стужкі, а потым напала на жыхароў, якія не давалі ім гэтага рабіць.

Дзякуючы афіцэрам КДБ ды іншых сілавых структур, якія перадалі «Байполу» аўдыязапісы і білінг тэлефонаў, гэтае аб'яднанне сілавікоў правяло дэталёвае расследаванне гібелі Рамана Бандарэнкі. Расследаванне дало падставы меркаваць, што ў групе, якая напала на жыхароў Мінска, былі ў тым ліку дзве асобы з вузкага кола Аляксандра Лукашэнкі: яго прэс-сакратарка Наталля Эйсмант і хакейны трэнер Дзмітрый Баскаў. Біў Рамана Бандарэнку, імаверна, іх хаўруснік — кікбаксёр, супрацоўнік МУС Дзмітрый Шакута. Пасля гібелі Рамана Бандарэнкі Следчы камітэт і пракуратура не правялі належнага расследавання, а Аляксандр Лукашэнка ўзвёў хакеіста Баскава ў ранг сенатара.

Чытайце таксама: «Усе дзеянні ўладаў спрыяюць таму, каб беларусы ў выніку перамаглі». Сястра Рамана Бандарэнкі — пра два гады без брата і свой свет цяпер

«Плошча Перамен» пасля гібелі Рамана Бандарэнкі ФОТЫ

З'явілася дадатковае расследаванне па смерці Бандарэнкі. Якія новыя рэчы адтуль вядомыя?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
96
Абуральна
4
3
Картина «Коровы» одна из самых поздних творений Ван Гога/адказаць/
12.11.2022
Брат Рамана, бык рэагуе быццам бы не на колер... яму ўсё роўна, якога колеру ануча
1
Терро/адказаць/
12.11.2022
Про Романа будут в школах детей учить о том как он погиб борясь за свободу Беларуси!
0
ЯНКА/адказаць/
12.11.2022
неба ба, гэта наш сьцяг, наш сьвяты сымбаль. А трапачку ты кожны раз у люстэрку бачыш.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера