Плошча Перамен сёння днём ФОТА
Плошча Перамен сёння днём. Сюды прыйшлі людзі, каб ушанаваць памяць загінулага Рамана Бандарэнкі.
Раман Бандарэнка жыў на вуліцы Чарвякова ў Мінску каля плошчы Перамен. «Плошчай Перамен» называюць свой квартал жыхары аднаго з мінскіх мікрараёнаў. Такая назва прыжылася пасля таго, як жыхары гэтага жылога комплексу намалявалі на адной са сцен мурал з дыджэямі перамен. Лукашэнкаўцы замалёўвалі гэты мурал 14 разоў, але жыхары яго аднаўлялі. У гэтым квартале склалася моцная супольнасць. Жыхары запрашаюць музыкаў на вечаровыя канцэрты, самаадукоўваюцца на лекцыях і ўпрыгожваюць прастору нацыянальнай сімволікай.
Па ўсім Мінску прайшлі ланцугі ў памяць пра Рамана Бандарэнку. На вуліцы выйшлі тысячы людзей ФОТЫ, ВІДЭА
0
0
0
0
1
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Як спадчынны пажарнік стаў галоўным камсамольцам краіны. Гісторыя жыцця кіраўніка БРСМ Аляксандра Лук'янава
 15
Расійскія войскі занялі паўночную частку Ваўчанска і абыходзяць горад з усходу — Bild
 3
Зяленскі адмяніў паездкі ў Іспанію і Партугалію
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера