Знайсці
15.09.2022 / 08:136РусŁacБел

Зяленскі — расійскім салдатам: Вы — слабакі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вячэрнім звароце заявіў, што ракетны ўдар па дамбе ў Крывым Рогу не ўратуе маральны стан расійскіх жаўнераў.

Уладзімір Зяленскі ў Ізюме. Фота яго прэс-службы

«Яны зразумелі, што расійскае камандаванне бяздарнае, і што іх чакае ва Украіне разгром па ўсіх напрамках. Ніякім тэрорам гэта Расія не выправіць, бо тэрор толькі пацвярджае слабасць таго, хто да яго звяртаецца», — заявіў Зяленскі.

Па яго словах, адзіны выхад для расійскіх салдат — здацца ў палон украінцам, паколькі вайну Расія ў рэшце рэшт прайграе.

«Прайграе не толькі гэтую вайну, а саму гісторыю. Гісторыю пішуць людзі, нелюдзі — ніколі. Кім вы застаняцеся ў гісторыі? Усе тыя, хто б'е гэтымі ракетамі. Тыя, хто прыйшоў на нашу зямлю. Слабакамі. Вы — слабакі, якія ваююць з цывільнымі. Падлюгі, якія, збегшы з поля бою, спрабуюць нашкодзіць аднекуль там здалёк», — дадаў украінскі прэзідэнт.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
68
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
1
Valadzimir/адказаць/
15.09.2022
Гость, напэўна, у таварышча проста сільна накіпела. Калі так, то мяркую, яму ўсё ж варта было б, акрамя Вьетнама, таксама ізноў нагадаць пра Лівію, Ірак, Афганістан, ну і пра Хірасіму з Нагасакі.
0
Деоккупация/адказаць/
15.09.2022
Только полная деоккупация Украины вместе с оккупированным Крымом!
16.09.2022
Valadzimir, сказалі А, скажыце і Б. У ЗША як было 50 штатаў, так і засталося, а Расея за 30 гадоў акупала або анексавала ўжо шмат якіх часткат розных краін. Адчуйце розніцу.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031