Знайсці
14.09.2022 / 09:396РусŁacБел

Дзве дзяўчыны на электрасамакатах сутыкнуліся у Мінску. У адной сур'ёзныя траўмы

16 жніўня на мінскай веладарожцы ў раёне Палаца спорту сутыкнуліся дзве дзяўчыны на электрасамакатах. Абедзве ўпалі. Пра стан адной з іх пакуль нічога не вядома: яна з'ехала з месца здарэння. Іншая дзяўчына атрымала сур'ёзныя траўмы, і працэс аднаўлення да гэтага часу не завершаны, паведамляе Onliner.by.

Здарэнне на веладарожцы

— Маёй дачцэ 17 гадоў. У той дзень, 16 жніўня, яна каталася на арэндным электрасамакаце па веладарожцы за Палацам спорту, — распавёў Вячаслаў, бацька пацярпелай дзяўчыны.

Было прыкладна 18:15. Складаны ўчастак веладарожкі з выгібам, агляднасць абцяжараная будынкам і дрэвамі.

— Невядомая дзяўчына, таксама на электрасамакаце, рухалася насустрач маёй дачцэ, яны ехалі кожная ў сваім кірунку. Другая дзяўчына не справілася з кіраваннем, перасекла падвойную раздзяляльную паласу паміж дарожкамі, што прывяло да сутыкнення з электрасамакатам маёй дачкі, — сцвярджае суразмоўца.

— Пасля гэтага невядомая мне дзяўчына ўстала і паехала далей. А мая дачка атрымала сур'ёзныя траўмы: закрытую ЧМТ, страсенне мозга, складаны пералом левай рукі. Таксама зламаная сківіца ў двух месцах са зрушэннем адломкаў, пазбіваныя тры зубы, былі ўдары ўнутраных органаў і рваная рана падбародка, — распавёў бацька дзяўчыны.

Наступствы

Па яго словах, найбольшую занепакоенасць прычыняюць менавіта траўмы сківіцы. Пакуль цяжка нават казаць пра тое, якім будзе аднаўленне.

— Ужо праведзеная складаная аперацыя па ўстаноўцы тытанавай пласціны ў сківіцу, патрабуецца доўгая рэабілітацыя, — адзначыў ён.

Пасля сутыкнення на месца выклікалі міліцыю і хуткую дапамогу.

— Я напісаў заяву, другую дзяўчыну шукаюць. Мяркуючы па ўсім, яна таксама рухалася на арэндным самакаце, і міліцыя накіроўвала адпаведныя запыты ў кікшэрынгавыя кампаніі. Але з моманту здарэння прайшоў амаль месяц, а выніку няма, — перажывае чытач.

Можа быць распачатая крымінальная справа

У найбліжэйшы час сям'я павінна атрымаць заключэнне медыкаў аб ступені цяжкасці траўмаў, атрыманых дачкой. Ад гэтага будзе залежаць далейшае развіццё падзей.

Вядомыя выпадкі, калі сутыкненне на веладарожцы з сур'ёзнымі наступствамі заканчвалася распачынаннем крымінальнай справы. Да прыкладу, так было пасля таго, як веласіпедыст збіў пешахода на ўчастку веламаршруту каля гатэля Marriott на праспекце Пераможцаў. Веласіпедысту было прад'яўленае абвінавачванне паводле арт. 155 Крымінальнага кодэкса — «Прычыненне цяжкага або менш цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці». Суд прызнаў яго вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе папраўчых работ на тэрмін 6 месяцаў з утрыманнем 25 працэнтаў з заробку ў даход дзяржавы.

Бацька дзяўчыны: «Я прашу дапамагчы»

Шмат што залежыць ад таго, ці будзе высветленая асоба другой удзельніцы здарэння. Бацька пацярпелай дзяўчыны разлічвае на дапамогу відавочцаў.

— Там было шмат людзей, якія, магчыма, нешта бачылі ці рабілі фота і відэа, — кажа ён.

Звязацца з Вячаславам можна па тэлефоне: +375 29 612-23-28.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
36
Абуральна
3
14.09.2022
Жыве , что за бредни, искать можно любого человека, очевидца, свидетеля, участника происшествия, вы где учились?
0
American/адказаць/
14.09.2022
Давно известно эти самокаты очень опасная вещь. И да, надо одевать шлем, защиту на руки и ноги. то чего нет на учасниках езды..
0
feafania/адказаць/
17.09.2022
Праўдаруб, вось і мяне гэта пазабавіла. Тут за лайкі 2 гады турмы даюць, а за прычыненьне шкоды здароўю - 6 месяцаў папраўчых прац.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930