Знайсці
14.09.2022 / 08:56РусŁacБел

Яшчэ аднаго чалавека адправілі ў турму за падтрымку Зельцэра

У Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд па «справе Зельцэра» палітзняволенаму Ігару Арцюху — тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, паведамляе «Вясна»

37-гадовага мужчыну прызналі вінаватым паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне іншай сацыяльнай варожасці. Падрабязнасці па справе невядомыя, бо суддзя Жанна Брысіна разглядала яе ў закрытым рэжыме.

Ігар Арцюх быў затрыманы ў Мінску 1 кастрычніка мінулага года па крымінальнай справе, распачатай за каментарыі ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры it-спецыяліста Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка. Да суда Ігар утрымліваўся ў жодзінскай турме.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930