Знайсці
01.09.2022 / 08:13РусŁacБел

Урад зноў аслабіў контрсанкцыйны спіс

Савет міністраў унёс змены ў сваё рашэнне наконт абмежавальных мер у дачыненні да імпарту тавараў з «недружалюбных» краін.

Новай пастановай пашыраны спіс выключэнняў. Так, цяпер дазволена ўвозіць сцябловы і каранёвы сельдэрэй, пекінскую капусту, клементыны і ківі, а са спісу «недружалюбных» краін выключылі Сербію.

Гэта не першы раз, калі ўрад звужае спіс забароненай да ўвозу прадукцыі. Спачатку з яго выключылі соль, пасля насенне і бабы, а пасля вялікі шэраг гародніны, фруктаў і ягад.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
18
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031