Знайсці
17.08.2022 / 15:14РусŁacБел

Справа фігурантаў фільма «Манкурты» дайшла да суда

У мінулым годзе на тэлеканале АНТ паказалі фільм «Аперацыя КДБ «Манкурты», у якім паведамілі пра затрыманне падпалкоўніка КДБ Аляксея Храловіча. 

У мінулым годзе на тэлеканале АНТ паказалі фільм «Аперацыя КДБ «Манкурты», у якім паведамілі пра затрыманне падпалкоўніка КДБ Аляксея Храловіча. 

Згодна з фільмам, Храловіч меў дачыненне да перадачы Сцяпану Пуцілу ў лістападзе 2020 аўдыязапісаў размоваў прэс-сакратаркі Лукашэнкі Наталлі Эйсмант з рознымі службовымі асобамі. Таксама паведамлялася, што Аляксея затрымалі і далучылі да аператыўнай гульні, каб выявіць шляхі эвакуацыі беларусаў, якіх могуць праследаваць па палітычных матывах.

Паводле АНТ, сілавікі затрымалі Вячаслава Сідаракіна, Юрыя Гаркача, Сяргея Старчанку, Уладзіміра Трыфанава і Вольгу Саламенік.

9 верасня ў Мінскім гарадскім судзе пачнецца судовы працэс па справе Вячаслава Сідаракіна, Сяргея Старчанкі і Юрыя Гаркача.

Першым двум інкрымінаваныя ч.3 арт. 295 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) і ч.1 ч.2 арт. 333-1 КК (Незаконнае перамяшчэнне праз мяжу атрутных рэчываў, агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў), Гаркачу — ч.2 арт. 295 КК. Справу ў закрытым рэжыме будзе разглядаць суддзя Святлана Бандарэнка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930