Знайсці
10.08.2022 / 15:00РусŁacБел

Мастака Алеся Пушкіна ў калоніі змясцілі ў ПКТ на пяць месяцаў

Адміністрацыя калоніі «Воўчыя норы» пакарала мастака Алеся Пушкіна пяццю месяцамі ў памяшканні камернага тыпу.

Гэта спецыяльная камера, куды пераводзяць вязняў у якасці спагнання за злосныя парушэнні вызначанага парадку калоніі. У калоніі мастак знаходзіцца з сярэдзіны красавіка, паведамляе «Вясна».

Алеся Пушкіна затрымалі 30 сакавіка 2021 года. Яго асудзілі на пяць гадоў калоніі строгага рэжыму па артыкулах за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 КК).

Падтрымайце мастака лістамі салідарнасці: ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Аляксандру Мікалаевічу Пушкіну.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031