Знайсці
09.07.2022 / 18:458РусŁacБел

Дадайце да клубніц трошкі солі. Вы палюбіце гэты смак

Цяжка сабе ўявіць лета без клубніц. Але большасць людзей не ведае, што звычайная соль можа па-новаму раскрыць іхні смак. І так, гэта не памылка, піша Onet.pl.

Чаму так? Гэта лёгка растлумачыць. Пачуццё смаку успрымаецца рэцэптарамі на нашым языку, якія адрозніваюць салодкае, кіслае, салёнае, горкае і вострае. Аднак характэрны смак многіх прадуктаў, такіх як клубніцы, салодка або бананы, абумоўлены не смакам, а пахам. Агульны шлях паміж носам і ротам дазваляе нам спалучаць водары з пяццю асноўнымі смакамі і такім чынам атрымліваць асалоду ад тысячаў смакаў.

Адзін з іх — гэта спалучэнне вышэйзгаданай солі з фруктозай, якая змяшчаецца ў клубніцы. Гэтая сумесь прымушае нас ўспрымаць смак мацней, чым звычайна, або, кажучы інакш: соль робіць салодкае яшчэ саладзейшым.

Таму, калі надалей вы будзеце пасыпаць садавіну дробкай солі, а гэты трук працуе і з дынямі, вы не толькі палепшыце іх смак, але і з'ясце меней калорыяў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
18
Сумна
0
Абуральна
0
0
Максим Дизайнер/адказаць/
10.07.2022
И майонезика с горчицей!Вообще не оторваться. Рецепт от пришибленной в голодных 90-х борщеварки!
0
Максим Дизайнер/адказаць/
16.07.2022
А с падгниушай можно катлетак наляпиць!Палкоуники усе рауно расли у галодных дзивяностых, не разбяруцца!
0
Максим Дизайнер/адказаць/
16.07.2022
Жар

А на хлеб кали намазаць, как у вайну!Вот у наша врэмя мы гэтыя прысмаки ни ели!Так што не вякайце, и жрыце, что у прыкарытных гиперах прадаюць!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера