Знайсці
05.07.2022 / 11:42РусŁacБел

Кіраўнікі МЗС Фінляндыі і Швецыі падпісалі пратаколы аб уступленні ў НАТА

Свае подпісы паставілі таксама прадстаўнікі ўсіх 30 краін-чальцоў, паведаміла штаб-кватэра паўночнаатлантычнага альянса.

Міністры замежных спраў Фінляндыі і Швецыі Пека Хаавіста і Ан Ліндэ падпісалі ў штаб-кватэры НАТА пратаколы аб уступленні ў альянс. Дакументы таксама былі падпісаныя генеральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбергам, які назваў падзею гістарычнай і падкрэсліў, што дзверы альянса застаюцца адчыненымі для дэмакратычных дзяржаў Еўропы.

Пека Хаавіста адзначыў, што Фінляндыя чакае хуткага працэсу ратыфікацыі. Ан Ліндэ назвала падпісанне пратаколаў важным крокам на шляху да паўнавартаснага ўдзелу ў НАТА. 

Фінляндыя і Швецыя стануць сябрамі НАТА толькі пасля таго, як неабходныя для гэтага дакументы ратыфікуюць усе краіны, якія ўваходзяць у альянс.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031