Знайсці
26.05.2022 / 19:43РусŁacБел

Італьянскі прэм'ер паразмаўляў з Пуціным праз тэлефон. Хоць яшчэ месяц таму заяўляў, што гэта не мае сэнсу

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паразмаўляў па тэлефоне з прэм'ер-міністрам Італіі Марыё Драгі. Прэс-служба Крамля адзначае, што размова адбылася па ініцыятыве італьянскага боку. Адзначаецца, што бакі грунтоўна разгледзелі становішча спраў у сферы глабальнай харчовай бяспекі.

Пуцін акцэнтаваў, што Расія, маўляў, «гатовая ўнесці свой важкі ўклад у пераадоленне харчовага крызісу за кошт экспарту збожжа і угнаенняў — пры ўмове зняцця палітычна матываваных абмежаванняў з боку Захаду».

Пуцін і Драгі таксама абмеркавалі сітуацыю ва Украіне.

Варта адзначыць, што яшчэ месяц таму італьянскі прэм'ер заяўляў, што з Уладзімірам Пуціным бессэнсоўна весці тэлефонныя размовы пра вайну, паколькі яны не прыводзяць ні да якога выніку.

«Я пачынаю думаць, што маюць рацыю тыя, хто кажа, што з ім марна размаўляць, гэта проста пустая трата часу. Я заўсёды абараняў Макрона і працягваю сцвярджаць, што як прэзідэнт ЕС ён мае рацыю, спрабуючы выкарыстаць усе магчымыя шляхі дыялогу. Але ў мяне склалася ўражанне, што жах вайны, з яе разнёй, з тым, што яны зрабілі з дзецьмі і жанчынамі, зусім не залежыць ад слоў і тэлефонных званкоў», — казаў ён тады.

Чытайце таксама: 

Размаўляць з Пуціным марна — прэм'ер Італіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
12
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930