Знайсці
26.03.2022 / 23:38РусŁacБел

За першыя суткі збору грошай для працы «Нашай Нівы» рэдакцыя атрымала 111 пераводаў. Дзякуем!

Учора, на Дзень Волі, наша рэдакцыя, якая якраз і працуе, каб Беларусь была вольнай, абвясціла збор данатаў. У першыя ж суткі мы атрымалі 111 пераводаў ад нашых чытачоў.

У ліпені 2021-га беларускія ўлады арыштавалі рэдактараў «Нашай Нівы», разграмілі офіс і паралізавалі эканамічную дзейнасць рэдакцыі. Мы аднавілі сваю працу. 

Але сёння мы не маем магчымасці прадаваць рэкламу і адключылі платны доступ, каб не дыскрымінаваць чытачоў унутры Беларусі, якім патрэбная інфармацыя. Таму мы вельмі спадзяёмся на падтрымку чытачоў.

Чаму СМІ важныя? Мы не проста збіраем інфармацыю, мы яе правяраем і аналізуем.

Чаму «Наша Ніва» важная ўдвая? Гэта бастыён беларускай традыцыі, моўнай і светапогляднай. 

Падтрымка «Нашай Нівы» — гэта ваш адказ падпальшчыкам вайны і ворагам беларушчыны.

 Шчыра дзякуем кожнаму з вас!

Як падтрымаць «Нашу Ніву» ‒ беларускае вольнае слова, чытайце тут.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930